Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

KROPKA шукае валанцёра-дызайнера для стварэння налепак да дня народзінаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шукаем валантор_ку-дызайнер_ку Шукаем дабраахвотні_цу, хто можа дапамагчы KROPKA зрабіць прыгожыя і карысныя налепкі да дня народзінаў Калі ты можаш і хочаш зрабіць нам падарунак , звяртайся да @kropkawork

Гістарычны клуб у Кропцы: сустрэча пра Усяслава Чарадзея і вытокі беларускай дзяржаўнасці 6 лютага

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гістарычны клуб у Кропцы Тэма сустрэчы 6.02: Усяслаў Чарадзей: вытокі беларускай дзяржаўнасці. У кожнай нацыі есць постаць, што падаравала свайму народу безліч загадак і таямніц. У шматлікіх крыніцах беларусаў і іх суседзяў захоўваецца памяць пра адметнага князя Усяслава Чарадзея. Славуты ваяр пакінуў пасля сябе мураваныя вежы Сафіі, дзяржаву, што стала звацца ў летапісах Зямлёй. Для […]

Гурток “Шлях мастака” у Тбілісі запрашае беларусаў раскрыць творчы патэнцыял і падтрымку

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

NEWГурток “Шлях мастака” (па кнізе Дж.Кэмеран) Кніга “Шлях мастака” лічыцца адным з лепшых падручнікаў па раскрыцці творчых здольнасцей. Беларуская актывістка Майя Хамітова запрашае далучыцца да гуртка, каб палегчыць эміграцыю і адрадзіць свой творчы патэнцыял. Плануецца 13 сустрэч раз на тыдзень.Колькасць удзель_ніц: ад 3 да 8 чалавек. Гэты гурток: – для людзей у творчым пошуку/крызісе, – […]

У Тбілісі пройдзе беларускамоўны нэтворкінг для практыкі мовы і знаёмстваў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець” (С) Францішак Багушэвіч, 1891 г. Заўтра, у сераду, у Тбілісі пройдзе Беларускамоўны нэтворкінг! Створым разам невялікі куточак Беларусі ў Сакартвэла Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў.Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра […]

Серыя трэнінгаў з Аляксандрам Ждановічам па асновах акторскага майстэрства для жыцця і працы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Серыя трэнінгаў “Асновы акторскага майстэрства для жыцця і працы” з Аляксандрам Ждановічам. Мэта заняткаў – развіццё артыстызму, крэатыўнасці і імправізацыі у вырашэнні жыццёвых задач. Выконваючы простыя, але эфектыўныя практыкаванні, ўдзельні_цы навучацца: кіраваць целам, голасам і сваімі эмоцыямі;культуры вымаўлення і аратарскаму майстэрству;пераадольваць бар’еры ў камунікацыі;знімаць фізічныя і псіхалагічныя заціскі;выпрацоўваць нестандартныя рашэнні з фантазіяй. Трэнінгі будуць карысны […]

Івэнты ў KROPKA на апошні месяц зімы: клубы, мовы, вязанне і трэнінгі з 30 студзеня па 5 лютага

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Не паспела зіма пачацца, як мы заходзім у апошні яе месяц Івэнты гэтага тыдня ў KROPKA: Панядзелак 30.01 19:00Гістарычны клубТэма: «Жанчыны ў паўстанні 1863-64»Запіс да @Yan_Niakhaichyk Серада 01.02 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуЗапіс праз апытанку Чацвер 02.02 19:00NEW«Мова нанова»Тэма: «Biełaruskaja Łaćinka»Госць сустрэчы – Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)Запіс праз гугл-форму Пятніца 03.02 15:00Грузінская мова: вучым разамЗаняткі па прынцыпу «роўны […]

Клуб “Мая мова” у Тбілісі працягвае праект “Мова Нанова” з сустрэчай пра Biełaruskaja Łaćinka

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Мова Нанова” у Тбілісі Добрыя навіны! Клуб “Мая мова” працягвае сваю дзейнасць, але цяпер у рамках праекта “Мова Нанова”. Наступны занятак – 02 лютага ў чацвер, і тэма сустрэчы – Biełaruskaja Łaćinka. Спецыяльны госць вечара – бард і музыка Сяргей Башлыкевіч, лідар гурта Leibonik. 02.02.1838 г. нарадзіўся Нацыянальны Герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. Напярэдадні паўстання ён […]

Сустрэча вязальнага клуба ў Тбілісі 28 студзеня: вязанне кошыкаў і прыемныя размовы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сустрэча вязальнага клуба У суботу здымаем напружанне працоўнага тыдня за прыемнымі размовамі на вязальным клубе Кацярыны і вучымся ствараць новы выраб – кошыкі для рэчаў. У іх зручна складаць не толькі цыбулю і ручнікі, але і шапкі, шалі, пальчаткі Ён не зойме месца пры змене кватэры, а яшчэ ў ім можа ўтульна размясціцца котка І, […]

27 студзеня ў Тбілісі пройдзе бясплатны ўрок грузінскай мовы для тых, хто ведае алфавіт

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

გამარჯობა როგორ ხარ? Гэтыя амаль чароўныя словы адразу надаюць вашай гутарцы з грузінамі ветлівы тон. Заўтра ў пятніцу 27.01 будзем вучыцца вітацца па-грузінскі. Вы даведаецесь новую лексіку і адразу папрактыкуеце яе ў дыялогах. Запрашаем на заняткі тых, хто ўжо ведае грузінскі алфавіт. Удзел вольны. 27 студзеня 15.00-16.00 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем […]

Гістарычны клуб у Кропцы: размаўляем пра ролю жанчын у паўстанні 1863-1864 гадоў у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гістарычны клуб у Кропцы. У панядзелак працягваем размаўляць аб паўстанні 1863-1864г. Калі мы разважаем пра паўстанне Каліноўскага, то звычайна ў першую чаргу ўзгадваем мужных паўстанцаў і касінераў, якія змагаліся за нашу і вашу свабоду. Але пры гэтым як быццам бы забываемся пра жанчын. Але ж на той час менавіта яны былі вялікай апорай для мужчын […]