Вечар японскай музыкі “…хоць пáдаем самі з ног, і голас дрыжыць – але ўсё адно мы пяём…» Аматараў музыкі, паэзіі, Японіі і беларускай мовы запрашаем разам занурыцца ў шматгалосы космас Юкі Кадзіуры – знанай японскай кампазітаркі ды аўтаркі песень. У першую чаргу Юкі Кадзіура здабыла славу як аўтарка саўндтрэкаў да анімэ-фільмаў і серыялаў, яе нават […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Эка-таксоўка ў Грузіі: дзякуй наведвальнікам за экалагічны падыход і новыя правілы сартавання паперы
Эка-таксоўка сёння прыязджала не дарэмна! Дзякуй нашым наведвальні_цам за іх экалагічны падыход да жыцця ў Грузіі. Дарэчы, у праекта parki ar minda крыху змяніліся правілы сартавання паперы. Азнаёмцеся, калі ласка, з іх новымі парадамі.
25 студзеня з 9:00 да 11:00 прынясіце рассартыраваную другасную сыравіну ў Кропку
Заўтра, 25 студзеня з 9:00 да 11:00 вы можаце прынесці ў Кропку вашу рассартыраваную другасную сыравіну (пластыкавыя бутэлькі, паперу і кардон, шкло, батарэйкі), лепш у шматразовых торбах. А мы перададзім усё эка-таксоўцы ад Parki ar minda. Будзьма эка-дружалюбнымі разам!
Трэнінг у Тбілісі: Як правесці ўстойлівае мерапрыемства з беларускім актывістам Ганнай
Трэнінг «Як правесці ўстойлівае мерапрыемства» Запрашаем арганізатар_ак мерапрыемстваў пазнаёміцца з сучаснымі прагрэсіўнымі эўрапейскімі тэндэнцыямі ўстойлівага развіцця. Вядоўца: Ганна, беларуская актывістка, якая наведвала курс «Устойлівыя мерапрыемствы» і хоча падзяліцца досведам. Устойлівае развіццё – гэта развіццё, пры якім патрэбы сучасных пакаленняў забяспечваюцца без шкоды для наступных пакаленняў. На сустрэчы вы даведаецеся, як зрабіць сваё мерапрыемства ўстойлівым – […]
Першая сустрэча гістарычнага клуба ў Кропцы прайшла з аншлагам і вялікай цікавасцю ўдзельнікаў
Першая сустрэча гістарычнага клуба ў Кропцы прайшла з аншлагам. Дзякуй нашым вядучым і ўсім удзельні_цам за цікаўнасць! Пішыце ў каментарах, якія тэмы вам цікава разабраць па гісторыі Беларусі
Коўч Войтак Тваркоўскі правядзе групавую сесію «Паглядзі ў будучыню» ў Тбілісі 27 студзеня
Магчыма вы стаміліся ад таго, што адбываецца з вамі, а можа проста ад Грузіі.. Магчыма вы б хацелі зменаў, але не да канца ведаеце якіх, ці вам бракуе матывацыі думаць пра будучыню і планаваць. Коўч Войтак Тваркоўскі (Варшава) дапамагае людзям змяняць пункты погляду, вызначаць мэту і эфектыўна ўплываць на свет, атрымліваючы пры гэтым задавальненне ад […]
Праграма мерапрыемстваў у прасторы KROPKA з 23 па 29 студзеня: клубы, трэнінгі і вечары
Вітаем! Новы тыдзень – новы час для новых ведаў і стасункаў. Чакаем вас ў прасторы KROPKA: Панядзелак 23.01 18:30NEWГістарычны клуб. Тэма: “Паўстанне Каліноўскага” Запіс да @Yan_Niakhaichyk Серада 25.01 19:00Беларускі клуб нэтворкінгуЗапіс праз апытанку Чацвер 26.01 19:00Трэнінг “Як правесці ўстойлівае мерапрыемства” Запіс да @anna_anamalia Пятніца 27.01 15:00Грузінская мова: вучым разам!Заняткі па прынцыпу “роўны роўнаму”Запіс праз гугл-форму […]
Занятак па грузінскай мове ў фармаце «роўны навучае роўнага» прайшоў у прасторы КРОПКА
Вывучаем грузінскую разам Сёння ў нашай прасторы прайшоў занятак па грузінскай мове ў фармаце “роўны навучае роўнага”. Мы самастойна вывучылі ўсе грузінскія літары і запрашаем жадаючых далучыцца да нашай групы па пятніцах з 15 да 16 гадзіны.
У Кропцы пачынаюцца заняткі па гісторыі Беларусі з акцэнтам на паўстанне Кастуся Каліноўскага
Гістарычны клуб у Кропцы. Па вашых запытах у панядзелак пачынаюцца заняткі па гісторыі Беларусі! Разам з дасведчанымі эксперт_камі з гэтай галіны мы будзем пашыраць свае веды аб гістарычных падзеях і асобах Беларусі. Першы занятак прысвечаны 160-й гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага.Даведаемся аб падставах і прычынах гэтай падзеі, а таксама ўзгадаем адметных асобаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. […]
Клуб Кінаканапа запрашае на прагляд фільма Гары Потэр і філасофскі камень у беларускім перакладзе
Глядзім Гары Потэра ў кінаклубе 22 студзеня клуб “Кінаканапа” завяршае зімовыя святы праглядам фільма “Гары Потэр і філасофскі камень” у беларускім перакладзе. Шмат у каго Гары Потэр асацыюецца з Калядамі – бо гэта час чараўніцтва, сяброўства і перамогі дабра над злом. Збяромся разам, каб апынуцца на некаторы час у сапраўднай казцы, якая да гэтага часу […]