Прывітанне, шаноўныя! Думаеце, святы скончыліся? Не! Чакаем вас 11 лютага святкаваць дзень народзінаў KROPKA, ды выбірайце іншыя імпрэзы гэтага тыдня:
Панядзелак 06.02 19:00 Гістарычны клуб Тэма: «Усяслаў Чарадзей. Вытокі беларускай дзяржаўнасці» Запіс праз гугл-форму
Серада 08.02 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Запіс праз апытанку
Пятніца 10.02 15:00 Грузінская мова: вучым разам Запіс праз гугл-форму
Пятніца 10.02 19:00 Клуб «КінаКанапа» Паказ «Вандроўны замак Хаўла» Хаяо Міядзакі ў беларускай агучцы. Можна прыходзіць з дзецьмі Запіс да @Yan_Niakhaichyk
Нядзеля 12.02 12:00 NEW Гурток «Шлях мастака» (па кнізе Дж.Кэмеран) Запіс да @MayaHamitova
Нядзеля 12.02 18:00 NEWGalentine’s day – дзень жаночага сяброўства. Майстар-клас па вырабу зінаў на тэму каштоўнасці сябе па-за адносінамі Запіс да @tomianara