“Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець” (С) Францішак Багушэвіч, 1891 г.
Заўтра, у сераду, у Тбілісі пройдзе Беларускамоўны нэтворкінг! Створым разам невялікі куточак Беларусі ў Сакартвэла
Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў. Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой.
Падчас сустрэчы кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць распавесці аб сваем уласным праекце ці зрабіць абвестку.
Па завяршэнні — афтэпаці і размовы ў вольнай абстаноўцы за келіхам гарбаты