Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Лекцыя ў Тбілісі пра паходжанне назвы Беларусь і гісторыю яе змен

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем на лекцыю пра паходжанне назвы Беларусь! У нашай гісторыі шмат цікавых акалічнасцяў, і шмат хто нават блытаецца, як правільна называць нашую краіну. Прапануем разабарацца з гэтым пытаннем дасканала. Падчас лекцыі мы разгледзім розныя тэорыі пра паходжанне слова “Беларусь” і даследуем, як яны звязаныя з гістарычнымі падзеямі і культурнымі асаблівасцямі рэгіёна. Узгадаем, як і чаму […]

У віртуальнай рэальнасці «U» з 5 мільярдамі карыстальнікаў стала папулярнай песня дзяўчыны «Бэл»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Аднойчы ў «U» — віртуальнай рэальнасці з 5 мільярдамі карыстальнікаў — «завірусілася» песня невядомай дзяўчыны пад нікам «Бэл». Усё сеціва гадае, хто ж хаваецца за яе прыгожым аватарам. Адначасова ў «U» ходзяць чуткі пра пачварнага «Цмока», які брудна б’ецца на арэне ды ладзіць правакацыі… Аб’яднаўшы разам школьную драму, ідэю «інтэрнэту будучыні» ды казку пра прыгажуню […]

Кропка ў Тбілісі адкрывае бібліятэку з беларускай літаратурай і запрашае далучыцца

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пачынаем тыдзень з добрых навін! Кропка адкрывае бібліятэку У нас назбіралась невялікая калекцыя беларускіх кніг – падарункі выдавецтва «Скарына», а таксама з палічкі буккросінгу ад нашых наведваль_ніц. І мы хацім дзяліцца імі з вамі Таксама заклікаем дадаваць у нашу бібліятэку свае кнігі, каб больш беларусак і беларусаў мела магчымасць чытаць на роднай мове ў Тбілісі. […]

1 красавіка ў Тбілісі па-беларуску пакажуць класіку італьянскага кінематографа з Адрыяна Чэлентана

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

1 красавіка ў суботу будзем глядзець класіку італьянскага кінематографа з непаўторным Адрыяна Чэлентана. 40-гадовы фермер Эліа (Адрыяна Чэлентана) – заўзяты халасцяк, да таго ж, грубы і невыхаваны. Жанчын на дух не пераносіць. Аднойчы ў сябе дома Эліа быў вымушаны даць прытулак юнай прыгажуні Лізе (Арнэла Муці). Ліза разумее сілу сваёй абаяльнасці і хоча «зламаць» Эліа, […]

Эка-таксоўка прыедзе ў Кропку 30 сакавіка аб 11 раніцы для прыёму другаснай сыравіны

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Эка-таксоўка ў Кропцы У чацвер 30 сакавіка аб 11 раніцы ў Кропку прыедзе эка-таксоўка Вы можаце прынесці сёння ўвечары і ў чацвер з 9 да 11 вашу рассартаваную і чыстую другасную сыравіну. Абавязкова азнаёмцеся з правіламі сартыроўкі

Паэтычная вечарына Аляксандра Ждановіча з творамі беларускіх аўтараў у Тбілісі 2 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Вось яны, а вось мы” – паэтычная вечарына Аляксандра Ждановіча па творах беларускіх аўтараў. У чым шукаць падтрымку і надзею ў нашы часы? Як заставацца беларускамі і беларусамі? Як 2020-ты год змяніў нас? На гэтыя і іншыя пытанні будзем шукаць адказы разам з Багдановічам, Караткевічам, сучаснымі беларускімі паэтамі…. Таксама ваш чакаюць казкі і байкі ад […]

Расклад мерапрыемстваў у Прасторы КРОПКА на 28 сакавіка – 2 красавіка з дыскусіямі і трэнінгамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Зялёная вясновая прывітанка! Чакаем вас на гэтым тыдні: Аўторак 28.03 19:00Дыскусійны клуб«Падвойныя гендэрныя стандарты: надуманая праблема ці рэальная няроўнасць» (18+)Удзел праз рэгістрацыю Cерада 29.03 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Пятніца 31.03 19:00Гістарычны клубВыстава-лекцыя «Гісторыя на старонках газет» прысвечаная да 105-годдзя ўтварэння БНР (18+)Запіс праз форму Субота 01.04 11:30Акселератар. Трэнінг першы «Ад ідэі да рэалізацыі»: […]

Трэнінг у Тбілісі: як распачаць праект ад ідэі да рэалізацыі для беларусаў у Грузіі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Трэнінг «Ад ідэі да рэалізацыі»: як распачаць праект, калі ёсць толькі ідэя? Першы трэнінг з серыі Акселератара будзе прысвечаны пошуку ідэй і пераўтварэнню ў праекты. Гэта будзе не лекцыя, а цалкам практычны занятак! Запрашаем тых, хто хоча рабіць нейкі карысны праект, але пакуль не мае ідэі які. Калі ў вас ужо ёсць задумкі, прыходзьце таксама […]

Выстава-лекцыя ў Тбілісі «Гісторыя на старонках газет» да 105-годдзя ўтварэння БНР

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гістарычны клуб прадстаўляе:Выстава-лекцыя «Гісторыя на старонках газет», прысвечаная да 105-годдзя ўтварэння БНР Выстава складаецца з газет «Свабода» 1992-1995 гадоў, захаваных у асабістым архіве і вывезеных з Беларусі ў Грузію. На выставе вы даведаецеся аб палітычным і сацыяльным жыцці Беларусі на пачатку яе сучаснай гісторыі, праз прызму прэссы таго часу: барацьба незалежных палітыкаў, прыход Лукашэнкі, першыя […]