Запрашаем у госці ўсіх аматараў паэзіі і літаратуры.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі, у прыязнай абстаноўцы прачытаць свае ўласныя вершы альбо творы вашых улюбёных аўтараў, ці проста паслухаць паэзію ды падзяліцца ўражаннямі.
Вядоўца імпрэзы — артыст Аляксандр Ждановіч.
Калі вы хочаце прачытаць вершы — калі ласка, пазначце гэта пры рэгістрацыі.