Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Праграма мерапрыемстваў у Прасторы КРОПКА на тыдзень з 24 па 30 красавіка 2023 года

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вясновая красавіцкая прывітанка! Запрашаем на гэтым тыдні: Панядзелак 24.04 19:00Гістарычны клуб (18+)Тэма: «Чарнобыльская трагедыя:прычыны, ахвяры, вынікі»Запіс праз форму Аўторак 25.04 19:00Дыскусійны клуб (18+)Тэма: «Атамная энергетыка:мінулае ці будучыня»Рэгістрацыя тут Серада 26.04 13:00Майстар-клас па маляванні (18+)Тэма: «Мандала»Запіс да @korepandiss Чацвер 27.04 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Пятніца 28.04 19:00Сумесны прагляд вялікага выпуска Антона Птушкіна «Чарнобыль сёння: […]

Універсітэт Эксетэр праводзіць апытанне сярод беларусаў у Грузіі пра здароўе і дабрабыт

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне, паважаныя сябры і сяброўкі! Універсітэт Эксетэр (Вялікабрытанія) праводзіць апытанне сярод беларусаў і беларусак Грузіі ў межах даследавання «Здароўе і дабрабыт у беларускай дыяспары». Апытанне дапаможа высветліць, як адчуваюць сябе беларусы і беларускі, якія эмігравалі ў Грузію, Літву і Польшчу пасля жніўня 2020 года, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і чым можна дапамагчы. Вашыя адказы вельмі […]

28 сакавіка 1979 года адбылася аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд у ЗША, якая спыніла будаўніцтва новых АЭС

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

28.03.1979 года адбылася аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд (ЗША), якая выклікала ўсплёск антыядзерных настрояў і на 53 гады прыпыніла будаўніцтва новых АЭС у Амерыцы. Але ідзе размова і аб тым, што пры ўсёй небяспецы для навакольнага асяроддзя і чалавецтва толькі ядзерная энергетыка можа задаволіць сучаснае запатрабаванне ў энергіі. Ці бяспечныя ядзерныя электрастанцыі? Якія ёсць праблемы ўтылізацыі […]

37 гадоў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: лекцыя і інтэрактыўная гульня ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

37 гадоў пасля катастрофы Аварыя на Чарнобыльскай АЭС была найцяжэйшай у гісторыі атамнай энэргетыкі. Беларусь прыняла на сябе асноўныя наступствы выбуху. Гэтае мерапрыемства прысвечана прычынам аварыі, яе ахвярам і таму, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыццё людзей. Мерапрыемства складаецца з дзвюх частак – лекцыі і інтэрактыўнай гульні. Вядоўца: Раман – выкладчык гісторыі Беларусі. Удзел вольны. […]

Цялесны практыкум з тайскім масажам у Тбілісі ад Марыны Зялёнай 23 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Цялесны практыкум з выкарыстаннем тайскага масажу пра ўзаемаадносіны з целам. Занятак правядзе Марына Зялёная — майстар спорту і 2-разовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе. Практыкуе тайскі масаж нагамі ў спорце і паўсядзённым жыцці больш за 10 гадоў. Марына Зялёная запускае праект «Самаклопат і аднаўленне» і запрашае вас паклапаціцца пра свой псіхалагічны стан. Удзельні_цы паспрабуюць ўмацаваць […]

Анонс мерапрыемстваў у Прасторы КРОПКА ў Тбілісі з 19 па 23 красавіка 2023 года

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Рады вітаць вас пасля святочных дзён! Запрашаем да нас на гэтым тыдні: Cерада 19.04 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Чацвер 20.04 19:00«Мова нанова» (18+)Тэма сустрэчы «Казкі»Спецыяльны госць – Леанід Аўдзей-Жыгуноў,вакаліст гурта «Адарвірог»Рэгістрацыя праз гугл-форму Субота 22.04 11:00Вязальны клуб (18+)Запіс у @katrina_happy Субота 22.04 18:00Кінапрагляд «Лета 1989» (18+)Рэгістрацыя праз гугл-форму Нядзеля 23.04 10:00«Самаклопат і аднаўленне» […]

Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі перанос сустрэчы на 1 траўня з тэмай «Казкі» і Леанідам Аўдзей-Жыгуноў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

ПЕРАНОС НА 1 ТРАЎНЯ Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі Тэма – “Казкі”Госць сустрэчы – Леанід Аўдзей-Жыгуноў вакаліст гурта “Адарвірог”, складальнік казак. Ці ведалі вы, што каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў? Гэтым разам мы:– пагутарым пра казкі: з чаго яны складаюцца, якія тыпы існуюць– паслухаем расповед Леаніда […]

Кінапрагляд фільма «Лета 1989» (2022) Уладзіміра Казлова ў Тбілісі 22 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд «Лета 1989» (18+) Гэта новы фільм (2022г) вядомага рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Казлова, зняты ў лампавым рэтравэйв-фармаце. Канец ліпеня 1989 года, БССР. Пяцёра 17-гадовых падлеткаў ідуць у паход.Для герояў фільма гэта перадусім магчымасць адпачыць пасля выпускных экзаменаў у школе і паступлення ў ВНУ, добра прабавіць час без бацькоўскага кантролю. Але паход робіцца яшчэ і […]

Запрашаем аматараў паэзіі і літаратуры на сустрэчу ў Тбілісі 23 красавіка з Аляксандрам Ждановічам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем у госці ўсіх аматараў паэзіі і літаратуры. У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі, у прыязнай абстаноўцы прачытаць свае ўласныя вершы альбо творы вашых улюбёных аўтараў, ці проста паслухаць паэзію ды падзяліцца ўражаннямі. Вядоўца імпрэзы — артыст Аляксандр Ждановіч. Калі вы хочаце прачытаць вершы — калі ласка, пазначце гэта пры рэгістрацыі. Удзел вольны, запіс […]

У Грузіі Вялікдзень святкуюць некалькі дзён, а мы працуем толькі два дні на наступным тыдні

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

А вы ведаеце, што ў Грузіі Вялікдзень святкуюць некалькі дзён? А мы ведаем, і працуем на наступным тыдні толькі два дні: Панядзелак 10.04 19:00Гістарычны клуб (18+)Тэма: «Беларусь-Літва-Крывія-Белоруссія?»Запіс тут Жадаючыя могуць далучыцца да анлайн-трансляцыі праз zoom.Звяртайцеся да @kropkawork Субота 15.04 11:30Акселератар. Трэнінг другі «Развіццё і планаванне дзейнасці»: як зразумець, што праект патрэбны людзям і што рабіць […]