28.03.1979 года адбылася аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд (ЗША), якая выклікала ўсплёск антыядзерных на…

28.03.1979 года адбылася аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд (ЗША), якая выклікала ўсплёск антыядзерных настрояў і на 53 гады прыпыніла будаўніцтва новых АЭС у Амерыцы.
Але ідзе размова і аб тым, што пры ўсёй небяспецы для навакольнага асяроддзя і чалавецтва толькі ядзерная энергетыка можа задаволіць сучаснае запатрабаванне ў энергіі.

Ці бяспечныя ядзерныя электрастанцыі? Якія ёсць праблемы ўтылізацыі радыеактыўных адходаў? Хто рэгулюе і фінансуе ядзерную энергетыку? Прыходзьце абмеркаваць!

Дыскусійны клуб – гэта месца, дзе ёсць магчымасць абмеркаваць сацыяльна-значныя тэмы, выказаць свой пункт гледжання і пачуць супрацьлеглы. Клуб прытрымліваецца прынцыпу недыскрымінацыі, каштоўнасцяў павагі і падтрымкі, рознасці меркаванняў, прыняцця досведу і пачуццяў іншых.

Наш клуб праходзіць рэгулярна. Прапануйце тэмы наступных дыскусій пры рэгістрацыі.

Удзел бясплатны, рэгістрацыя тут
25 красавіка, 19:00-21:00
Мовы клуба: беларуская і руская
Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды

#чарнобыльскітыдзень