Цялесны практыкум з выкарыстаннем тайскага масажу пра ўзаемаадносіны з целам.Занятак правядзе Марына…

Цялесны практыкум з выкарыстаннем тайскага масажу пра ўзаемаадносіны з целам.

Занятак правядзе Марына Зялёная — майстар спорту і 2-разовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе. Практыкуе тайскі масаж нагамі ў спорце і паўсядзённым жыцці больш за 10 гадоў.

Марына Зялёная запускае праект «Самаклопат і аднаўленне» і запрашае вас паклапаціцца пра свой псіхалагічны стан. Удзельні_цы паспрабуюць ўмацаваць і палепшыць яго праз выкарыстанне цялесных практык.

Вы атрымаеце пачатковыя навыкі ўжывання азіяцкіх практык масажу ў паўсядзённым жыцці. Гэта можа паменшыць адмоўны ўплыў стрэсавых фактараў на ваша ментальнае здароўе.

Для ўдзелу вам спатрэбяцца:
Дадатковая пара чыстых шкарпэтак
Турыстычны дыван-пенка або дыванок для ёгі

Удзел вольны, па папярэдняй рэгістрацыі

23 красавіка 10:00–11:30
Месца: Тбілісі, 500м ад пл. Свабоды (адрас дашлём усім зарэгістраваным)