Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Паход на вулканічнае плато Kvemo Okrokana ад Тбіліскага клуба інтравертаў 23 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Паход на вулканічнае плато ад Тбіліскага клубу інтравертаў Едзем у Kvemo Okrokana – падымацца да велічэзнай паляны ля падножжа гары KHORISARI.Высадзімся на пачатку трэка ў Трусо, адкуль пойдзем улева, па сцежцы, што вядзе да возера Келіцад. Спачатку нас чакае плаўная серпанцінавая дарога ўверх, далей – даволі круты ўздым па камянях (250 м за 1 км), […]

Маляваныч у Тбілісі: творчая вечарына 19 жніўня ў какавашнай But First Cacao

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Маляваныч завітаў у Тбілісі і запрашае на сустрэчу Творчая вечарына падчас якой Маляваныч распавядзе цікавосткі пра свой досвед жыцця ў Польшчы, адкажа на вашыя пытанні і пачытае ўрыўкі са сваіх казак. Напрыканцы паспяваем добрых песень пад гітару разам з Рыгорам – лідарам гурта “PyLai” Сустрэча пройдзе ва ўтульнай какавашнай у цэнтры горада. Падчас сустрэчы будзе […]

Роад-трып Тбіліскага клуба інтравертаў у Верхнюю Хеўсурэтыю праз перавал Datvisjvari

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Роад-трып у Верхнюю Хеўсурэтыю ад Тбіліскага клубу інтравертаў Накіроўваемся за перавал Datvisjvari, дзе нас чакае падарожжа па цясніне Arghuni — уздоўж аднайменнай ракі да старажытнай вёскі-крэпасці SHATILI. Па дарозе будзем спыняцца на цікавых лакацыях…

7 жніўня ў World’s End Bar у Тбілісі пройдзе беларускамоўны нэтворкінг і afterparty

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ужо сёння беларускамоўны нэтворкінг у бары Збіраемся ўвечары ў World’s End Bar, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем […]

Роад-трып у Верхнюю Хеўсурэтыю ад Тбіліскага клубу інтравертаў 10 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Роад-трып у Верхнюю Хеўсурэтыю ад Тбіліскага клубу інтравертаў Накіроўваемся за перавал Datvisjvari, дзе нас чакае падарожжа па цясніне Arghuni — уздоўж аднайменнай ракі да старажытнай вёскі-крэпасці SHATILI. Па дарозе будзем спыняцца на цікавых лакацыях і па неабходнасці. 10.08 (субота), выезд а 8-й раніцы. Ехаць 4 гадзіны ў адзін бок. Прыпынкі з аглядамі адметнасцяў – агулам […]

Vdraniki Party ў Тбілісі: вечар беларускай музыкі і кухні 1 жніўня ў Philosof Club

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Vdraniki Party ў Тбілісі Вечар беларускай музыкі і беларускай кухні. Прыходзьце атрымаць асалоду ад смаку і мелодый, знаёмых кожнаму беларусу. Уваход — 20 лары Дата: 1 жніўня (пятніца) Час: 21.00 Месца: Philosof Club

Беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 23 ліпеня ў But First Cacao

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ужо заўтра беларускамоўны нэтворкінг Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню  Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на […]

Настольныя гульні для дзяцей і бацькоў у Тбілісі 20 ліпеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дзеткам — настолкі Гульня ў настолкі разам з добразычлівымі вядучымі. Бацькі могуць далучыцца альбо адпачыць ва ўтульнай лаўнж-зоне з кубачкам гарбаты і кнігай. Бяспечная, утульная прастора Дасведчаныя, уважлівыя вядучыя Падыходзіць і для сарамлівых, і для актыўных дзяцей У гульнятэцы — Імаджынарыум, Азул, Эвердэйл, Катан, Зомбі ў хаце і іншыя.Можна прыносіць і свае любімыя гульні ды […]