Варкшоп «Выбарачная эмпатыя: ад Белавежскай пушчы да меж Грузіі»
Чаму мы спачуваем адным крызісам, але ігнаруем іншыя?
На гэтым воркшопе мы паглядзім на канцэпцыю выбарачнай эмпатыі, разглядаючы, як ствараюцца іерархіі пакут. Мы паглядзім, як медыя і палітычныя наратывы фармуюць тое, якія гісторыі мы бачым, а якія застаюцца нябачнымі.
Мы пачнём з гуманітарнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, а пасля звернемся да лакальнага кантэксту ў Грузіі, а таксама да глабальнай праблемы няроўных адказаў на сітуацыі з уцекачамі.