Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва “Эфект уплыву“ Гэтая выстава – вынік двухтыднёвай гібрыднай рэзідэнцыі і дыялогу паміж маста:чкамі з Беларусі і Грузіі. Маста:чкі становяцца творчымі намадaмі і біацэнтрычнымі агентамі, выкарыстоўваючы мастацтва для даследавання сувязяў і ўзаемаўплываў паміж чалавекам і нечалавечым, паміж прыроднымі і гарадскімі ландшафтамі, а таксама паміж тэхналогіямі і разнастайнымі біацэназамі, касмалогіямі і міфамі, лічбавымі […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Сустрэча кніжнага клуба: Абмеркаванне твора Югасі Каляды “Перамена месцаў” 5 лістапада
Новая сустрэча кніжнага клуба Тэма: Абмеркаванне твора Югасі Каляды “Перамена месцаў” Дата: 5 лістапада (серада) Час: 19:00-21:00 Месца: Itaka Books Уваход вольны, але патрэбны запіс праз форму.
Запрашаем на беларускую вечарыну з літаратурным квізам і песнямі ў Тбілісі 27 кастрычніка
Беларускіх вечарын не бывае шмат! Запрашаем на ўтульную сустрэчу, дзе можна будзе панэтворкаць, паглядзець на новую беларускую бібліятэку ў самым сэрцы Тбілісі, абраць сабе кнігу па душы, а таксама паспяваць самыя любімыя песні пад гітару. Галоўная падзея вечара — спецыяльна падрыхтаваны літаратурны квіз Забівайце ў каляндар, чакаем вас! Калі: 27 кастрычніка (панядзелак) Пачатак: 19:00. Квіз […]
КРОПКА закрепила фотографию
КРОПКА pinned a photo
Бібліятэка Кропкі пераехала ў кніжную краму Itaka ў цэнтры Тбілісі
Бібліятэка Кропкі пераехала Дарагія сябры і сяброўкі, калі вы раптам не знайшлі кропкаўскія кнігі на іх былым месцы, то не пужайцеся! Бібліятэка пераехала ў цудоўную кніжную краму/бібліятэку Itaka у цэнтры Тбілісі. Толькі паглядзіце, як там утульна і атмасферна! Пры гэтым кнігі можна пачытаць на месцы, а можна браць з сабой. Кнігі можна браць, як і […]
У Тбілісі адкрылася беларускамоўная гульнятэка з калекцыяй настолак
Настолкі атрымалі новы дом! У беларусаў Тбілісі з’явілася ўнікальная з’ява — беларускамоўная гульнятэка ў эміграцыі з цэлай шафай настолак. Яе сабрала наша супольнасць, каб гэтыя гульні жылі, ядналі людзей і рабілі людзям утульныя яскравы ўспаміны У калекцыі: Тутэйшыя Шляхта Назоўнікі Карткі супраць чалавецтва — аўтарскі пераклад, бестселер кожнай вечарыны для тых, хто не баіцца чорнага гумару Сакрэтны Гітлер Мафія Імаджынарыум і іншыя Бар 5327° […]
Нядзельныя настолкі для ўсёй сям’і ў Тбілісі 12 кастрычніка
Нядзельныя настолкі для ўсёй сям’і Дзеці гуляюць у настольныя гульні з вядоўцамі Бацькі могуць далучыцца да гульняў або адпачыць у лаўнж-зоне з гарбатай і кнігай У нашай ігратэцы вас чакаюць: Імаджынарыум, Азул, Эвердэйл, Катан, Спячыя каралевы — і яшчэ шмат любімых настолак. Можна прынесці сваю гульню і нешта смачнае У нас:— утульная, добразычлівая атмасфера— гульні […]
Клуб беларускай літаратуры запрашае на сустрэчу 13 кастрычніка для абмеркавання «Людзі на балоце»
Клуб беларускай літаратуры запрашае на сустрэчу! Тэма: Абмеркаванне твора Івана Мележа “Людзі на балоце” Далучайцеся да суполкі клубу праз спасылку. Там вы знойдзеце кнігі, якія мы чытаем у электронным варыянце. Дата: 13 кастрычніка (панядзелак) Час: 19:30 – 21:00 Месца: But first cacao Мова клубу: беларуская Уваход вольны, запіс праз форму Да сустрэчы
Паход да мегалітычнай крэпасці ABULI FORTRESS ад Тбіліскага клуба інтравертаў 4 кастрычніка
Паход да мегалітычнай крэпасці ад Тбіліскага клубу інтравертаў Едзем за возера Паравані – шпацыраваць да цыклапічнай ABULI FORTRESS. Высадзімся за Абульскім перавалам ды пойдзем палямі да вулкана Patara Abuli, на якім месцяцца вялікія і выразныя руіны пабудовы бронзавага веку. На шляху нам сустрэнецца возера, рэшткі некалькіх былых паселішчаў, а таксама, спадзяёмся, не сустрэнуцца алабаі. Фініш […]
Бібліятэка КРОПКА працягвае працаваць у кнігарні On The Same Page ў Тбілісі
КРОПКА pinned «Спадарства, калі вы засумавалі па беларускай кнізе — яе можна знайсці! Бібліятэка “Кропкі” працягвае жыць у цудоўнай кнігарні/бібліятэцы/вінным бары On The Same Page. Як карыстацца бібліятэкай? Увесь спіс даступных кніг па-ранейшаму можна паглядзець…»