Бібліятэка Кропкі пераехала
Дарагія сябры і сяброўкі, калі вы раптам не знайшлі кропкаўскія кнігі на іх былым месцы, то не пужайцеся! Бібліятэка пераехала ў цудоўную кніжную краму/бібліятэку Itaka у цэнтры Тбілісі.
Толькі паглядзіце, як там утульна і атмасферна! Пры гэтым кнігі можна пачытаць на месцы, а можна браць з сабой.
Кнігі можна браць, як і раней у Кропцы — бясплатна.
На рукі аднаму чалавеку можна ўзяць да 5 кніг на 1 месяц.
Актуальны спіс кніг даступны па спасылцы. За падрабязнасцямі можна пісаць адміністратару ў direct.
Часы працы прасторы Itaka:
· панядзелак-пятніца: 16:00-21:00
· субота-нядзеля: 11:00-21:00
Адрас: 5 Shota Nishnianidze St.
Дзякуем усім, хто дапамагаў і дапамагае працягваць існаванне беларускай бібліятэкі ў Тбілісі