Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Святкуйма Хэлоўін 3 лістапада з конкурсамі, музыкай і падарункамі каля плошчы Сабоды

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Святкуйма Хэлоўін 3 лістапада містычныя сілы працягнуць святкаванне Дня ўсіх святых. Не варта баяцца монстраў, бо тыя, што вам сустрэнуцца, хочуць падарыць толькі жудасна шмат радасці і весялосці! Вас чакаюць: Таямнічая атмасфера свята і фотазона Жудасна прыемная музыка Страшна цікавыя конкурсы і гульні Смяротным, што прыйдуць на свята ў касцюмах, монстры прыгатавалі самыя гідкія падарункі, […]

Цёплая восеньская праграма ў Кропцы: моўны клуб, Хэлоўін і трэнінг па праектных заяўках

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Цёплая восеньская прывітанка! Чакаем кожнага і кожную ў Кропцы на гэтым тыдні: 31 кастрычніка (аўторак), 19:00Клуб «Мова Нанова».Тэма: «Дзяды»Рэгістрацыя тут 1 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку 3 лістапада (пятніца), 18:30Святкуйма Хэлоўін!Вас чакаюць гульні і конкурсы, фотазона і падаруначкі тым, хто прыйдзе ў адмысловых касцюмахЗапіс да @EvanMash 4 лістапада (субота), 11:00Трэнінг па напісанню праектных […]

У Тбілісі пройдзе занятак пра беларускую традыцыю памінання продкаў Дзядоў 31 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Набліжаецца Дзень усіх святых, у заходніх краінах вядомы як Хэлаўін. Але якая традыцыя памінання продкаў ёсць у беларусаў? Як з пакалення ў пакаленне мы клічам да стала душы ўжо памерлых і не баімся іх? Тэма новага занятку ад Мова нанова: «Дзяды». Новая выкладчыца курсаў – спадарыня Кацярына, філогаг-беларусіст, настаўніца Першай беларускай анлайн-школы ва Украіне; Што […]

Беларусы ў Тбілісі рыхтуюць мерапрыемства з нагоды Ночы расстраляных паэтаў 28 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кропка рэкамендуе Беларусы Тбілісі рыхтуюць мерапрыемства з нагоды Ночы расстраляных паэтаў. Яно пройдзе 28 кастрычніка а 18:00, ў літаратурным музеі Грузіі 8 Gia Chanturia St, Tbilisi Сцэнар складаецца з успамінаў пра загінулых паэтаў, песень і вершаў, прысвечаных гэтай трагічнай падзеі, урыўкаў са спектакляў. Мы ўзгадаем таксама тых дзеячоў культуры Беларусі, якія сёння знаходзяцца за кратамі. […]

Арт-тэрапеўтычная групавая сесія па працы з трывогай у Тбілісі 28 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Арт-тэрапеўтычная групавая сесія па працы з трывогай Калі трывога затаплівае, хочацца зачапіцца за нешта, замацавацца. Але ў мітусні эмігранцкіх будняў мы забываемся, што апора ёсць у нас саміх – моцная, устойлівая, нязрушная. На арт-тэрапеўтычнай групавой сесіі правядзём практыку, якая дапаможа адчуць карані, апору ўсярэдзіне нас, убачым свае моцныя бакі, рэсурсы. А таксама ўбачым свой патэнцыял […]

Праграма мерапрыемстваў у прасторы КРОПКА ў Тбілісі з 23 па 29 кастрычніка 2023 года

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне ўсім! Чакаем у нашай прасторы на гэтым тыдні: 23 кастрычніка (панядзелак), 19:00Кінапрагляд фестывальнага кіно (18+) Запіс праз форму 25 кастрычніка (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Запіс тут 26 кастрычніка (чацвер), 19:00Арт-воркшоп па калажах прымеркаваны да «Ночы (не)расстраляных паэтаў» Запіс да @Goskonskiy 28 кастрычніка (субота), 11:00Вязальны клуб Запіс да @katrina_happy 28 кастрычніка (субота), 14:00Арт-тэрапеўтычная групавая сесія […]

Майстэрня калажаў у Тбілісі, прысвечаная Ночы не расстраляных паэтаў 26 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Майстэрня калажаў, прысвечаная «Ночы (не) расстраляных паэтаў» Раней нашыя продкі збіраліся ў кола, каб перажыць гора і цяжкія падзеі, перапрацаваць і абмеркаваць досвед. У чацвер 26 кастрычніка прапануем зрабіць тое самае і далучыць да гэтага мастацтва калажаў. Знойдзем рыфмы з цяперашнім часам, падзелімся ўражаннямі і пачуццямі праз мастацкае і старую добрую размову. Што вас чакае? […]

Кінапрагляд фестывальнага кіно 18+ з кароткімі фільмамі з Індыі, Кітаю, Германіі і Чэхіі 23 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд фестывальнага кіно (18+) Гэтым разам збіраемся ў панядзелак глядзець павольнае, медытатыўнае кіно. 4 кароткіх метра з Індыі, Кітаю, Германіі і Чэхіі. Захапляльныя фільмы пра прыроду, чалавека ды прыроду чалавека. Падчас гэтага прагляда наўрад ці захочацца смяяцца ці плакаць, але калі захочацца – катэгарычна дазваляецца! Пасля прагляду па жаданню падзелемся ўражаннямі і абмяркуем пабачанае. Паказ […]

English Speaking Club Season 2 Episode 1 Starts This Sunday at Kropka in Tbilisi

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

English Speaking Club. S2.E1 Распачынаем новы сезон! У гэтую нядзелю чакаем да нас у Кропку ўсіх жадаючых размаўляць, слухаць, прыдумляць І ўсіх ляніўцаў, хто ніяк не знойдзе час пазаймацца ангельскай дома. Разам – лягчэй! Частавацца гарбатай у сяброўскім коле не забараняецца. Удзел вольны, запіс да @kropkawork 22 кастрычніка 13:00-14:30 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас […]

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і 22 кастрычніка каля Liberty Square у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і! Дзе дзеці ад 6 год лёгка знойдуць з кім і што гуляць, а бацькі могуць адпачыць альбо згуляць разам! Вас чакае добрая гульнятэка адпаведная ўзросту, вядоўцы і цудоўная кампанія Дзе: 500м ад Liberty SquareКалі: нядзеля 22.10Час: 14:30-19:00 Рэгістрацыя па спасылцыУваход вольны, можна прынесці слодычы да гарбаткі Гуляйма разам! Да […]