Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Трэнінг «Развіццё навыкаў самапрэзентацыі» у Тбілісі 21 кастрычніка для беларусаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем вас у суботу (21 кастрычніка) на трэнінг «Развіццё навыкаў самапрэзентацыі» (другі трэнінг праекта «Знайсці працу: місія выканальная»). На трэнінге мы:-абмяркуем удалыя і не вельмі прыёмы прэзентацыі сябе на сумоўі;-паспрабуем іх на практыцы; -разбяром няёмкія пытанні працадаўцы і як на іх адказваць. Прыходзьце – будзе карысна і ўтульна Калі: 21 кастрычніка (субота) 11:00-17:00 Месца: Тбілісі, […]

Эка-таксоўка ў Кропцы ад праекта parki ar minda 18 і 19 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Эка-таксоўка ў Кропцы У хуткім часе мы ізноў чакаем эка-таксоўку ад праекта parki ar minda. Вы можаце прынесці да нас у сераду 18.10 з 19:00 да 20:30 і ў чацвер 19.10 з 9:00 да 10:00 вашу рассартаваную па правілах і чыстую другасную сыравіну.

Другая сустрэча групы пра межы і асабістую прастору ў Тбілісі 19 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Другая сустрэча. Тэма групы: «Межы і як я іх адчуваю» Запрашаем падаследаваць свае межы і асабістую прастору, абапіраючыся на адчуванні ў целе. Пасля гэтай сустрэчы група працягне працаваць у закрытым фармаце. Тэмы наступных груп:Адчуванне дому, зазямленне.Рэсурс і дзе яго шукаць.Агрэсія: як выявіць сваю і вытрымаць чужую.Растанне. На сустрэчах удзельні_цы будуць:– шукаць кантакт з эмоцыямі і целам, […]

Кінапрагляд фестывальнага кіно 20 кастрычніка з кароткаметражкамі з Германіі, Ірану, Аўстрыі і Гішпаніі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд фестывальнага кіно (18+) У пятніцу ізноўку збіраемся, каб паглядзець ігравое фестывальнае кіно. Гэты разам – 4 караткаметражкі з Германіі, Ірану, Аўстрыі і Гішпаніі. Вас чакаюць фільмы пра святло ў змрочныя часы, чорны гумар, любоў, яшчэ больш любові.Падчас праглядаў смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца! Напрыканцы па жаданню падзелімся ўражаннямі і абмяркуем пабачанае. Паказ ладзіцца на […]

Каляровая восеньская праграма ў «Кропцы»: сустрэчы, трэнінгі і кінапрагляд з 18 па 22 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Каляровая восеньская прывітанка! Як заўсёды, мы рады бачыць усіх вас у «Кропцы»: 18 кастрычніка (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу. Запіс тут 19 кастрычніка (чацвер), 18:30«Межы і як я іх адчуваю»Сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі (18+). «Цела і баланс». Запіс да @Zina_Ber 20 кастрычніка (пятніца), 19:00Кінапрагляд фестывальнага кіно (18+). Запіс праз форму 21 кастрычніка (субота), 11:00Трэнінг «Развіццё навыкаў […]

Кропка рэкамендуе новы анлайн-курс ОЕЕС «Мае сэнс» для пачаткоўцаў у грамадскім сектары

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

#добры_кантэнт Кропка рэкамендуе: новы адукацыйны анлайн-курс ад ОЕЕС «Мае сэнс» Пра што?Як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы: як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, распрацоўваць праекты, прасоўваць дзейнасць і паслугі, арганізоўваць працу каманды і працэсы. Для каго?Людзі, якія пачалі працаваць ці валанцёрыць у грамадскім сектары ў апошнія гады, усяму вучацца на практыцы і ім бракуе патрымкі ад […]

Восеньскія сустрэчы ў «Кропцы»: канцэрты, клубы і моўныя гурткі з 10 па 15 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Цёплая восеньская прывітанка!Працягваем нашы сустрэчы ў «Кропцы» і чакаем вас на працягу тыдня: 10 кастрычніка (аўторак), 19:00Вечар з «Nastołki-band»Рэгістрацыя па спасылцы 11 кастрычніка (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу. Запіс тут 14 кастрычніка (субота), 12:00Сустрэча клуба «Вышыванка».  Рэгістрацыя праз форму 14 кастрычніка (субота), 14:00Псіхалагічная сустрэча«Асабістыя межы: як знайсці баланс і захаваць сябе ў зносінах з іншымі»Запіс праз […]

Псіхалагічная сустрэча ў Тбілісі: асабістыя межы і баланс у зносінах з іншымі 14 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Адносіны з іншымі людзьмі з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця ва ўсіх сферах. Яны могуць быць добрым рэсурсам у нестабільны час, а могуць знемагаць і вымотваць. Каб зносіны былі ў задавальненне і прыносілі карысць, важна ўсталёўваць і падтрымліваць здаровыя асабістыя межы. Запрашаем вас на псіхалагічную сустрэчу «Асабістыя межы: як знайсці баланс і захаваць сябе ў зносінах […]

Новы гурток для пачаткоўцаў па вывучэнні польскай мовы ў Тбілісі 8 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Новы гурток разлічаны на тых, хто толькі пачынае вывучаць польскую мову. Мы пазнаёмімся з асаблівасцямі польскай мовы, навучымся чытаць ужо на першай сустрэчы, будзем вучыцца вітацца, знаёміцца, расказваць пра сябе, задаваць пытанні, адказваць на іх і развітвацца. Мы не будзем завучваць правілы, хаця будзем знаёміцца з граматыкай і практыкавацца. І, галоўнае, не будзем нудзіць і […]

Вышыванка: сустрэчы пра беларускія ўзоры і іх гісторыю ў Тбілісі 7-8 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вышыванка. Зробім беларускія ўзоры і паглыбімся ў іх гісторыю! Першая сустрэча «Значэнне арнаменту» У першы дзень мы пазнаёмімся са светам беларускай вышыўкі. Будзем вучыцца вышываць, а таксама слухаць лекцыі пра значэнне тых або іншых узораў старажытнай вышыўкі. Другая сустрэча «Этнаграфічныя звесткі пра ўзоры і колеры ў вышыўцы» У другі дзень мы працягнем наш творчы шлях, […]