Майстэрня калажаў, прысвечаная «Ночы (не) расстраляных паэтаў»Раней нашыя продкі збіраліся ў кола, к…

Майстэрня калажаў, прысвечаная «Ночы (не) расстраляных паэтаў»

Раней нашыя продкі збіраліся ў кола, каб перажыць гора і цяжкія падзеі, перапрацаваць і абмеркаваць досвед.

У чацвер 26 кастрычніка прапануем зрабіць тое самае і далучыць да гэтага мастацтва калажаў. Знойдзем рыфмы з цяперашнім часам, падзелімся ўражаннямі і пачуццямі праз мастацкае і старую добрую размову.

Што вас чакае?

⁃ Пачнем з размовы пра Ноч паэтаў. Можна падзяліцца інфармацыяй пра любога з рэпрэсаваных дзеячаў, можна прачытаць верш ці сказаць, што нічога не ведаеце, але ж прыйшлі сюды каб даведацца:) Так мы дапаможам адное адному падключыцца да тэмы і адчуць накірунак, у якім хацелася б стварыць свой праект.
⁃ Потым мы кораценька паразмаўляем пра калажы і як мы будзем з імі працаваць.
⁃ Робім калажы
⁃ І пасля самой арт-практыкі прапануем абмеркаваць свой досвед і ўражанні.

Як падрыхтавацца і што браць з сабой?

Матэрыялы будуць на месцы, але калі жадаеце, можна прынесці штосьці сваё для творчасці. Яшчэ можна пачытаць пра падзею тут , знайсці імёны асобаў і іх вершы.

Як будзе выглядаць тое, чым мы будзем займацца, можна пабачыць тут.

Працы будуць выкарыстаны як частка экспазіцыі ў музеі грузінскай культуры імя Г. Леанідзэ падчас правядзення мерапрыемства «Ноч (не) расстраляных паэтаў»

Удзел вольны. Запіс праз @goskonskiy
26 кастрычніка (чацвер), 19:00-21:00
Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)