Усё, што патрэбна ведаць пра скетчынгНа сустрэчы разбярэм падрабязна, што такое скетчынг, хто такія …

Усё, што патрэбна ведаць пра скетчынг

На сустрэчы разбярэм падрабязна, што такое скетчынг, хто такія мастакі, як распачаць маляваць, як працягнуць маляваць. Паразмаўляем пра сусветны рух Urban Sketchers і, канешне ж, паскетчым.

Узровень навыкаў малявання любы: ад “не ўмею маляваць” да “я малюю як прафесіянал_ка”. З сабой можна прыносіць звыклыя вам прылады для малявання. А калі ў вас іх няма, то мы выдадзім матэрыялы на месцы.

Запіс да ўдзелу праз форму

Удзел вольны
12 лютага 19:0021:00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем у асабістыя пасля рэгістрацыі)