Кіно па-беларуску з Тбіліскім клубам інтравертаўУ праграме чорная камедыя чылійскага рэжысёра Пабла …

Кіно па-беларуску з Тбіліскім клубам інтравертаў

У праграме чорная камедыя чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна “Граф” (El Conde, 2023) у беларускай агучцы на вялікім экране ў асобнай утульнай прасторы.

Пра кінастужку:

Сірата Клод Пінаш 20 гадоў пражыў у парыжскім прытулку, вырас і стаў афіцэрам арміі Людовіка XVI. Таксама малады чалавек быў вампірам і па начах папіваў кроў куртызанак, а калі грымнула Вялікая французская рэвалюцыя, сфальсіфікаваў уласную смерць і стаў лютым барацьбітом з рэвалюцыянерамі ўсіх масцяў. Ён пабываў у многіх краінах і праз гады асеў у Чылі, дзе ўзяў сабе імя Аўгуста Піначэты.

Калі: 14 студзеня (серада)
Дзе: Chveni Bari каля Філармоніі
Дзверы з 18-й
Прагляд: 20⁰⁰ – 22⁰⁰

Удзел вольны. Запісвайцеся праз паведамленні, каб заняць месца