Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Насычаны тыдзень у «Кропцы»: сустрэчы, гурткі і курсы з 11 па 17 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шаноўныя, як заўсёды, у «Кропцы» вас чакае насычаны тыдзень! 11 сакавіка (панядзелак), 19:00Сустрэча з Аляксандрам Ждановічам.Рэгістрацыя зачынена. Для тых, каму не ўдалося запісацца на асабістую сустрэчу, будзе анлайн-трансляцыя. 12 сакавіка (аўторак), 19:00Святочны гурток: Саракі.Рэгістрацыя праз @volka_m 13 сакавіка (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Рэгістрацыя тут. 14 сакавіка (чацвер), 18:00Варкшоп па цыфравой бяспецы.Рэгістрацыя праз форму. 16 сакавіка (субота), […]

Сёння адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч) з анлайн-трансляцыяй

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітанкі! Ужо сёння адбудзецца доўгачаканая сустрэча з Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч). Месцы на імпрэзу забраніравалі так хутка, што не ўсе жадаючыя змаглі зарэгістравацца. Таму мы вырашылі зрабіць анлайн-трансляцыю! Пераходзьце па спасылцы сёння а 19

У Тбілісі запускаецца жаночы гурток для размоў і творчага рукадзелля 17 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дыялогі за творчасцю Запускаецца жаночы гурток, які будзе сумяшчаць размовы і творчае рукадзелле. Вядучая гуртка Паліна кажа: “Я ведаю, як часам складана казаць пра хвалюючыя нас пытанні (накшталт стасункаў, трывожнасці). Думаю, тут можа дапамагчы прыкладное мастацтва і размова з людзьмі, якія падзяляюць твой досвед. Моўчкі ці ўслых, разам лягчэй!“ На першай сустрэчы ўдзельніцы будуць:– майстрыць […]

Масленічны кірмаш 10 сакавіка ў прасторы Кропка з майстар-класамі і беларускімі вырабамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Расказваем, хто і што вас чакае на масленічным кірмашы 10 сакавіка: упрыгожванні з эпаксіднай смалы, камянёў і бусін ад Леры. беларуская сімволіка ад нашых гасцей з Батумі batumiby.ge Яўгенія прывязе свае карціны і лялек Творцы ko.panka будуць чакаць вас з цішоткамі, постэрамі, пінаміза смачнае адказваюць Наталля і Веро упрыгожванні з бісера ад Веры і Насты […]

Святочны гурток у Тбілісі: святкуем беларускае свята Саракі 12 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Святочны гурток: Саракі Зноў сустракаемся з вамі, каб адзначыць разам чарговае беларускае свята — Саракі! Паводле павер’яў, на Саракі павінны былі прыляцець з поўдня 40 выраяў. Сёння мы, як і нашы продкі, чакаем вяртання птушак, якія нясуць з сабой «ключы ад лета» — песні, цеплыню і новае жыццё. Вас чакае:майстар-клас па вырабу птушак-свісцёлак з керамацэглы, […]

Варкшоп па цыфравой бяспецы ў Тбілісі 14 сакавіка 2024 ад Digital Skills Coalition Belarus

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Варкшоп па цыфравой бяспецы. Digital Skills Coalition Belarus запрашае вас на вясёлы і пазнавальны варкшоп, які адбудзецца ў атмасферы дружалюбнасці і супрацоўніцтва. Абмяркуем пагрозы, з якімі штодня сутыкаецца кожн_ая, хто карыстаецца Інтэрнэтам, і даведаемся, як захаваць вашыя цыфравыя правы і бяспеку ў сеціве. Гэта выдатная магчымасць даведацца аб новых вызавах і метадах іх пераадолення. Нашы […]

Нагадваем пра кірмаш у нядзелю з майстар-класамі па вырабу папяровых птушачак і вязанні мачалачак

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даражэнькія, нагадваем пра наш кірмаш, які адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю! Падчас кірмаша будуць арганізаваны два майстар-класы:15:00 — майстар-клас па вырабніцтву папяровых птушачак да гукання вясны.Колькасць месцаў абмежавана, патрэбна рэгістрацыя. 17:00 — майстар-клас па вязанню мачалачак з джута.Для ўдзелі запоўніце, калі ласка, форму. Усе матэрыялы мы прадаставім

Сёння ў Кропцы а 18:00 шчырыя размовы і жыццёвыя гісторыі з цікавымі людзьмі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Памятаеце, што сёння вечарам у Кропцы? Прыходзьце а 18:00 на шчырыя размовы з цікавымі людзьмі. Будзем піць грабату і слухаць розныя жыццёвыя гісторыі: пра шлях жанчыны ў парашутным спорце, ушчамленне на працоўным месцы і вопыт гендарквірнай лесбіянкі. Добрая магчымасць падвысіць эмпатыю ды пашырыць кола сваіх сацыяльных сувязей Удзел вольны, але просім зарэгістравацца.

Сустрэча з Аляксандрам Ждановічам пра вынікі тура па гарадах ЗША адбудзецца 11 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сустрэча па выніках тура па гарадах ЗША артыста Аляксандра Ждановіча. Па запрашэнню Асацыяцыі беларусаў Амерыкі артыст Аляксандр Ждановіч у студзені – лютым наведаў 13 гарадоў ЗША з творчай праграмай для дзяцей і дарослых. На сустрэчы Аляксандр раскажа:пра жыццё беларускай супольнасці ў ЗШАпра міфы і стэрэатыпы пра Амерыку Прыходзьце паслухаць гісторыі Маляваныча! Гэта заўсёда бясконца цікава […]

У Тбілісі можна замовіць эка-таксоўку і прынесці другасную сыравіну ў «Кропку» да 21:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даражэнькія, мы замаўляем эка-таксоўку ад parki ar minda!Сёння ёсць магчымасць прынесці вашу чыстую другасную сыравіну ў «Кропку» да 21:00. Калі ласка, паглядзіце інструкцыю і прынасіце толькі тое, што мы зможам аддаць у эка-таксоўку. Сыравіна, якая не адпавядае патрабаванням, прымацца не будзе! Беражыце свой і наш час