Даражэнькія! Тыя з вас, хто любіць піць каву і гарбату ў «Кропцы», ужо заўважылі, што  ў нас з’явілі…

Даражэнькія! Тыя з вас, хто любіць піць каву і гарбату ў «Кропцы», ужо заўважылі, што  ў нас з’явіліся шкляныя імбрычыкі для гарбаты. Мы вырашылі аддаць перавагу ліставой гарбаце, каб зменшыць колькасць смецця ў выглядзе чайных пакецікаў.

Таксама мы хочам зрабіць яшчэ адзін маленькі крок да экалагічнага ладу жыцця і набыць фрэнч-прэс (прыладу для заварвання кавы). Такі спосаб дазволіць нам эканоміць каву амаль у два разы! Таму будзем удзячны, калі прыяднаецеся да нашага невялічкага збору. Пакінуць пасільную суму грошаў можна ў скарбонцы на кухні «Кропкі»!

Чакаем усіх на каву і гарбату