Сустрэнемся, каб даведацца больш пра Камаедзіцу — старажытнае беларускае свята ўшанавання мядзведзя.
У гэты дзень нашыя продкі імкнуліся ўлагодзіць і задобрыць татэмнага звера — «мядзведзюхну-бацюхну». Зранку гатавалі любімыя стравы мядзведзя: гарохавую кашу, сушаную рэпу і аўсяны кісель — ежу з «камамі», адкуль і пайшла назва свята. А пасля абеду качаліся на зямлі і імітавалі звычкі асілка беларускіх лясоў.
Дазнаемся пра звычаі свята, пра ролю мядзведзя ў беларускім фальклёры і будзем працягваць гукаць вясну
У планах шмат: казкі пра мядзведзя новыя вяснянкі саламяны павук зімовая лялька-круцёлка варкшоп з керамацэглай (птушкі / мядзведзікі)
Дзе: «Кропка» Калі: 19 сакавіка 19:00 Запіс праз асабістыя паведамленні @volka_m