Квэст “Беларускі след” у Тбілісі запрашае! узбагаціць веды аб лёсах нашых славутых дзеячоў у Сакартвэлажвава і рухава пазнаёміцца з беларускімі лакацыямі вакол нас паламаць галаву над цікавымі заданнямі і захапляльна збавіць час з квэстамі “Беларускі след” – першай і адзінай серыяй гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! Калі: 8 чэрвеня (субота)Час: а 15:30Дзе: збор у раёне […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Беларускі дзень 1 чэрвеня ў кавярні but first cacao ў Тбілісі
Гамрджоба, даражэнькія! Гэты тыдзень у Кропцы разгрузачны, але мы разам з клубам беларускамоўнага нэтворкінгу рыхтуемся да Беларускага дня ў суботу , які адбудзецца ў кавярні “but first cacao”. Запрашаем вас 1 чэрвеня далучацца да імпрэзы ў любы час з 12:00 да 22:00. Праграма цікавая і насычаная. Таксама нагадваем пра магчымасць працы ў каворкінгу Кропцы. Запісацца […]
Беларусы ў Тбілісі запрашаюцца на дзень беларускамоўных мерапрыемстваў 1 чэрвеня
Запрашаем беларусаў Тбілісі файна пабавіць час разам 12:00 – 13:30 – Беларускамоўны нэтворкінг гэта добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць цікавыя пытанні, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі 14:00 – 15:30 – НастолкіБудзем гуляць у перакладзеныя на беларускую гульні 16:00 – 17:30 – Квіз “ПраБелка”Цікавыя пытанні пра Беларусь і беларусаў. Рэгіструйцеся да ўдзелу праз формы: для […]
Двухфактарная аўтэнтыфікацыя: як абараніць вашы дадзеныя ў інтэрнэце
Двухфактарная аўтэнтыфікацыя: абарона вашых дадзеных.Даражэнькія, бяспека вашых дадзеных у інтэрнэце – гэта прыярытэт! Адзін з самых эфектыўных спосабаў абараніць свае акаўнты – выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю (2FA). Як гэта працуе? Што такое двухфактарная аўтэнтыфікацыя? Гэта дадатковы ўзровень бяспекі, які патрабуе два этапы пацверджання вашай асобы: пароль ці смс-код і ўнікальны код, які генеруецца на вашым тэлефоне, […]
Сустрэча клуба беларускай літаратуры адбудзецца 25 траўня ў 14:00
Даражэнькія, увагаЗмены ў часе мерапрыемства. Сустрэча клуба беларускай літаратуры адбудзецца 25 траўня ў 14:00.
21 траўня — дзень салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі
21 траўня — дзень салідарнасці з палітзняволенымі у Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 2021 г. у шклоўскай калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак. Нажаль, гэта не адзіная смерць у турэмных сценах. Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі толькі пагаршаецца. Людзей абмяжоўваюць у праве на перапіску, ім не аказваюць патрэбную медыцынскую дапамогу, не дазваляюць атрымліваць перадачы і […]
Карысныя мерапрыемствы на тыдзень у «Кропцы» для беларусаў у Тбілісі
Як вашы справы, даражэнькія? Падрыхтавалі для вас карысныя мерапрыемствы на гэтым тыдні. Да сустрэчы ў «Кропцы». 20 траўня (панядзелак), 19:00Чарговая сустрэча моўных курсаў «Мова Нанова» Рэгістрацыя праз анкету. 22 траўня (серада), 10:00Жаночы сняданак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашіа і Тамунай Гурчыяні ў межах курса «SheLeads» Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя. 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуРэгістрацыя тут. 23 траўня […]
Ментарская сустрэча для беларусак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашыя і Тамунай Гурчыяні ў Тбілісі
Ментарская сустрэча для беларусак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашыя і Тамунай Гурчыяні. На сустрэчы Тамар і Тамуна распавядуць пра культурную сцэну ў Грузіі і пра тое, ці могуць беларус_кі як-небудзь удзельнічаць у ёй. Прыходзьце з канкрэтнымі пытаннямі, таму што сняданак будзе будавацца на абмеркаванні вашых інтарэсаў і кейсаў. Тамар Джанашыя — заснавальніца і дырэктарка некамерцыйнай арганізацыі […]
Сустрэча клуба беларускай літаратуры: «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому» 25 траўня
Клуб беларускай літаратуры Цікава будзе ўсім, хто жадае пашырыць свой кругагляд, захаваць сваю беларускасць і ўсвядоміць сябе і свой народ праз літаратуру. Тэма сустрэчы: «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому» Далучайцеся да суполкі клубу праз спасылку. Там вы знойдзеце дадатковыя матэрыялы па тэмах нашых сустрэч. Дата: 25 траўня (субота) Час: 15:30-18:00 Месца: «Кропка», адрас дашлем напярэдадні […]
Майстар-клас па маляванні на адзенні для беларусак у Тбілісі 23 траўня
Малюем на адзенні. Майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно. Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Паэксперыментуеце з тэмай: жаночая сiла. Паспрабуем расслабіцца ў жаночым коле, тэрапеўтычна правядзем час, атрымаем новыя веды. Для каго: для беларусак. Можна браць з […]