Пост падзякі кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае насУ мінулым месяцы мы сабралі 209 лары ў наш данэйш…

Пост падзякі кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае нас

У мінулым месяцы мы сабралі 209 лары ў наш данэйш бокс.

Аднак расходаў, нажаль, у траўні было больш. Мы патрацілі 387,03 лары на:
рамонт уваходных дзвярэй і замка ў іх (заўважылі, як лёгка зараз адчыняюцца дзверы?)
расходы, звязаныя з арганізацыяй рамеснага кірмаша (прадукты для ліманадаў, раздрукоўка афіш, пачастункі для валанцёра_к)
новую настольную гульню пра кліматычныя змены
каляровы друк
лагістычныя расходы (адвезці рэчы са скрыні рэчаў у дабрачынную арганізацыю)

Будзем удзячныя за любы ўнёсак. Маленькая дапамога — таксама дапамога! Дзякуй, што вы з намі