Малюем на адзенні: майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно. Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас…

Малюем на адзенні: майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно.

Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Разам мы паэксперыментуем з беларускімі ўзорамі, кветкамі i з любымі вашымі ідэямі.

Паспрабуем расслабіцца ў жаночым коле, тэрапеўтычна правядзем час, атрымаем новыя веды.

Для каго: для жанчын беларусак.

Можна браць з сабой дзяцей, якім гэтак жа будзе цікава слухаць, размаўляць між сабой і маляваць (не зусім маленькіх, таму што няні ў нас, на жаль, не будзе).

Што спатрэбіцца? Вазьміце з сабой чыстую цішотку, худзі ці шопер любога колеру. У складзе тканіны павінна быць пераважна бавоўна. Калі рэч новая, абавязкова памыць яе перад майстар-класам. Калі вы пазітыўна ставіцеся да паўторнага выкарыстання рэчаў — супер! Купіце цішотку ў сэканд-хэндзе, так мы ўдыхнем новае жыццё ў старую рэч, што пазітыўна для экалогіі і чалавецтва.

Фарбы і пэндзлі купляць не трэба.

Дзе? Прастора «Кропка» (адрас дашлем пасля рэгістрацыі).

Калi? 20 чэрвеня (чацвер), 17:00

Удзел вольны!

У выніку майстар-класа вы забярэце з сабой зроблены сваімі рукамі роспіс цішоткі або худзі. Гэтая рэч будзе доўга цешыць вас сваёй унікальнасцю. А магчыма ў кагосьці з’явіцца новае хобі ці нават новая справа ў будучыні.

Колькасць месцаў абмежавана, таму патрэбна рэгістрацыя.