Гаражны распродаж (garage sale) у «Кропцы» Запрашаем усіх на наш першы гаражны распродаж! Гэта выдатная магчымасць набыць цікавыя і карысныя рэчы, якія нашы ўдзельні_цы прынясуць спецыяльна для вас. Што вас чакае?Унікальныя прадметы. Шанец набыць нешта незвычайнае і рэдкае.Дэмакратычныя кошты. Выдатныя прапановы на якасныя рэчы.Прыемная атмасфера. Утульная і сяброўская абстаноўка для ўсіх гасцей.Смачная кава. Наш сябар […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Пост падзякі кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае насУ мінулым месяцы мы сабралі 209 лары ў наш данэйш…
Пост падзякі кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае нас У мінулым месяцы мы сабралі 209 лары ў наш данэйш бокс. Аднак расходаў, нажаль, у траўні было больш. Мы патрацілі 387,03 лары на:рамонт уваходных дзвярэй і замка ў іх (заўважылі, як лёгка зараз адчыняюцца дзверы?)расходы, звязаныя з арганізацыяй рамеснага кірмаша (прадукты для ліманадаў, раздрукоўка афіш, пачастункі для […]
Летняя вітаначка, шаноўныя! На вуліцы спёка, а ў «Кропцы» горача ад вашых сэрцайкаў! Але заўсёды ёсц…
Летняя вітаначка, шаноўныя! На вуліцы спёка, а ў «Кропцы» горача ад вашых сэрцайкаў! Але заўсёды ёсць халодныя напоі, таму прыходзьце. 12 чэрвеня (серада), 19:00Лекцыя пра ўпрыгожванні «Intro to Jewelry» Рэгістрацыя праз @katyavasche. 13 чэрвеня (чацвер), 18:00Фотадзень «Мой партрэт у эміграцыі» Рэгістрацыя па спасылцы.15 чэрвеня (субота), 11:00Вязальны клубЗапіс праз @hanna_gap. 14:00 Майстар-клас па роспісу на адзенні […]
«Мой партрэт у эміграцыі» — Фотадзень у «Кропцы»!Сутыкаючыся з эміграцыяй, мы змяняемся, пераадольв…
«Мой партрэт у эміграцыі» — Фотадзень у «Кропцы»! Сутыкаючыся з эміграцыяй, мы змяняемся, пераадольваем сябе і знаходзім новыя сэнсы. Каб зафіксаваць уласны воблік падчас гэтых зменаў, запрашаем беларусак і беларусаў Тбілісі на фотадзень Фатографка Воля створыць для кожнай і кожнага далікатныя партрэты, якія адлюструюць ваш унутраны стан і захаваюць успаміны пра бягучы перыяд. Вы можаце […]
І зноў прыгожая лекцыя «Intro to Jewelry»На першай лекцыі мы абмяркоўвалі, як выбіраць, стылізаваць …
І зноў прыгожая лекцыя «Intro to Jewelry» На першай лекцыі мы абмяркоўвалі, як выбіраць, стылізаваць і насіць ўпрыгожванні. Разбіраліся з тэрміналогіяй і правіламі дагляда. А цяпер будзем падрабязна разбірацца з тым, як фарміраваць уласны ювелірны гардэроб. І як выбiраць менавіта тое, што вы будзеце з задавальненнем насіць Сустрэча пройдзе ў фармаце лекцыі. Цікава будзе нават […]
«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствыУпершыню ў Кропцы новы фар…
«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы Упершыню ў Кропцы новы фармат – “СМАЖАНКА” Разам прасмажым ваша мерапрыемства: вы прэзентуеце сваю падзею і атрымліваеце ад іншых — вашай патэнцыяльнай мэтавай аўдыторыі — канструктыўную крытыку і рэкамендацыі, як яе можна палепшыць. Паразмаўляем аб тым, чаму людзі могуць быць незацікаўленыя ў мерапрыемствах, што іх спыняе ад […]
Кінаклуб «Джэйн Осцін»Прагляд і абмеркаванне фільма «Джэйн Осцін» (Becoming Jane, 2007) з Энн Хэтэў…
Кінаклуб «Джэйн Осцін» Прагляд і абмеркаванне фільма «Джэйн Осцін» (Becoming Jane, 2007) з Энн Хэтэўэй у галоўнай ролі.Запрашаю ўсіх ахвотных паглядзець кіно пра жыццё вядомай ангельскай пісьменніцы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя.Мы даведаемся, як жанчына таго часу магла знайсці свой лёс, праявіць індывідуальнасць і чаго гэта магло каштаваць. Абмяркуем пытанні творчасці, кахання, жаночай самаідэнтыфікацыі […]
Выпускніцы жаночага курса SheLeads, які праводзіўся ў Кропцы, пачалі рэалізоўваць свае праекты. Будз…
Выпускніцы жаночага курса SheLeads, які праводзіўся ў Кропцы, пачалі рэалізоўваць свае праекты. Будзем дзяліцца тут з вамі анонсамі
Лета-лецейка-лета! Спадзяемся, у вас яшчэ няма планаў на гэты тыдзень.Бо нам ёсць, што прапанаваць!3…
Лета-лецейка-лета! Спадзяемся, у вас яшчэ няма планаў на гэты тыдзень.Бо нам ёсць, што прапанаваць! 3 чэрвеня (панядзелак), 19:00Шахматны клубРэгістрацыя праз @dzianisou. 5 чэрвеня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуРэгістрацыя праз апытанку8 чэрвеня (субота), 11:00-15:00«УКрапванне»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы.Рэгістрацыя праз форму. 8 чэрвеня (субота), 15:30Другі квэст «Беларускі след» па Тбілісі.Рэгістрацыя тут. 9 чэрвеня […]
Квэст “Беларускі след” у Тбілісі запрашае!узбагаціць веды аб лёсах нашых славутых дзеячоў у Сакартвэ…
Квэст “Беларускі след” у Тбілісі запрашае! узбагаціць веды аб лёсах нашых славутых дзеячоў у Сакартвэлажвава і рухава пазнаёміцца з беларускімі лакацыямі вакол нас паламаць галаву над цікавымі заданнямі і захапляльна збавіць час з квэстамі “Беларускі след” – першай і адзінай серыяй гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! Калі: 8 чэрвеня (субота)Час: а 15:30Дзе: збор у раёне […]