Бібліятэка «Кропкі» знайшла новы дом! Сябровачкі і сябры, мы ведаем, як вы чакалі гэтае паведамленн…

Бібліятэка «Кропкі» знайшла новы дом!

Сябровачкі і сябры, мы ведаем, як вы чакалі гэтае паведамленне
Нарэшце, мы гатовы падзяліцца радаснай навіной — бібліятэка працягне сваё жыццё ў новым утульным месцы!

Цяпер кнігі можна будзе чытаць і браць дадому ў цудоўнай кнігарні/бібліятэцы/вінным бары On The Same Page

Знайсці зручнае месца аказалася няпроста. Камандзе «Кропкі» хацелася захаваць даступнасць, адкрытасць і зручны фармат карыстання. І цяпер запрашаем вас у прастору, дзе кнігі працягнуць жыць і знаходзіць новых чытачоў і чытачак.

Прастора On The Same Page знаходзіцца ў цэнтры Тбілісі, таму дабрацца будзе лёгка.

Тут цёпла, утульна і атмасферна — можна спакойна выбіраць кнігу ці застацца пачытаць за кубачкам гарбаты (ці келіхам віна).

Як карыстацца бібліятэкай?

Увесь спіс даступных кніг па-ранейшаму можна паглядзець у электронным каталогу (гл. статус «у бібліятэцы» — мы хутка адрэдагуем спіс канчаткова).

Каб удакладніць наяўнасць, пішыце адміністратар_цы On The Same Page у direct і прыязджайце з 12:00 да 22:00 штодзённа.

Кошт карыстання кнігай на тыдзень — 20 лары, на месяц — 25 лары. Падрабязней чытайце тут.
Таксама неабходна будзе пакінуць дэпазіт у памеры 40 лары, які пасля вам вяртаецца. Гэта мера дазваляе арганізатар_кам не страціць каштоўныя экзэмпляры з бібліятэкі.

Прыходзьце знаёміцца з атмасферай і сустрэцца з беларускай бібліятэкай ізноў!