Жывы выступ віцебскай спявачкі, кампазітаркі і прадзюсаркі з прэзентацыяй альбома Between Time and Laziness.
Створаны паміж Санкт-Пецярбургам, Берлінам і Афінамі, з удзелам фінскага мультыінструменталіста Jaakko Eino Kalevi і выпушчаны на нямецкім лэйбле Bureau B — гэта:
экзістэнцыйныя і філасофскія разважанні, музычныя даследаванні матывацыі і самасумнення, памяць пра Савецкі Саюз і калектыўную эмпатыю, кінематаграфічны маштаб, баланс паміж цемрай і святлом з надзеяй наперадзе.