ДЫСКУСIЯ З МАСТАЧКАЙ ВЫСТАВЫ “ПЕРАМОЛАТЫЯ МIГРАЦЫЯЙ” АЛIНАЙ ЧОРНАЙ У мінулую нядзелю адбылося адкрыццё персанальнай выставы беларускай мастачкі Аліны Чорнай “Перамалотыя міграцыяй“, а ўжо заўтра 12 кастрычніка ў 18:30 Аліна запрашае далучыцца да жывой дыскусіі аб захаванні сябе ў міграцыі, стратах і набыццях. На мерапрыемстве кожнаму будзе дадзена магчымасць расказаць аб сваім вопыце і падзяліцца парадамі. […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
12 лістапада ў Вільні пройдзе акцыя памяці Рамана Бандарэнкі каля Амбасады Беларусі
Нагадваем, што заўтра — акцыя памяці Рамана Бандарэнкі 12 лістапада, а 19:00, каля Амбасады Беларусі ў Вільні, мы збяромся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які роўна пяць гадоў таму быў забіты лукашэнкаўскімі сілавікамі. Памятаем яго годнасць і любоў да Беларусі! Прыходзьце! Памоўчым разам — за Рамана і за ўсіх, каго мы страцілі. Просьба прынесці лампадкі […]
11 лістапада ў Замку: прыём прафесіяналаў прыгажосці, масажыста і трэнінгі Чырвонага Крыжа
Аўторак,11 лістапада14:00 – 18:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці. 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста. 18:00 – 20:00 – ад нашых партнёраў Чырвонага Крыжа:курс трэнінгаў па псіхалогіі«Дапамагчы сабе самому: пракачка стрэсаўстойлівасці» 20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.
Ёга ў Беларускім Замку ў Вільні: заняткі з інструктарам Алесем у суботу а 10:00
Ёга вяртаецца ў суботу! Запрашаем на заняткі ў Беларускім Замку! Заняткі праводзіць інструктар Алесь. Што вас чакае? • Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне. • Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання. • Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі. Чаму ёга карысная? • Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і гарманізаваць розум. • Умацоўвае фізічнае здароўе і паляпшае паставу. • Павышае канцэнтрацыю і дапамагае […]
Томас Венцлова адказвае на пытанне Сяргея Спарыша на сустрэчы ў Беларускім Замку 9 лістапада 2025
Томас Венцлова адказвае на пытанне Сяргея Спарыша, мадэратара сустрэчы 9 лістапада 2025 года ў Беларускім Замку, пра адмову Мікалая Статкевіча пакінуць Беларусь падчас прымусовага перамяшчэння групы палітычных вязняў у Літву 11 верасня. Дзякуем за відэа каналу VILNYS
Беларусы 100 гадоў таму стварылі батальён у Літоўскай арміі і дапамагалі змагацца за незалежнасць
уяўляеце 100 гадоў таму беларусы стварылі асобны батальён у Літоўскай арміі і дапамагалі літоўцам змагацца за незалежнасць ад маскавітаў.51 дабраахвотнік атрымаў найвышэйшую вайсковую ўзнагароду– Крыж Віціса. колькі іншых узнагарод атрымалі тады нашы ваяры–прадмет для вывучэння.Дык вось базаваліся яны ў Каўнасе і сучасныя беларусы, якія там жывуць, адшукалі гэту казарму (зараз гэта жылы дом).Пасля гэтыя “беглыя” […]
Запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе да 119-годдзя «Нашай Нівы» ў Вільні 16 лістапада
Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе! «Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы. А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў […]
У Вільні каля 30 беларусаў ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі на плошчы Вінцаса Кудзіркі
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні На плошчы Вінцаса Кудзіркі сабралася каля 30 беларусаў, каб ушанаваць памяць забітага сілавікамі пяць гадоў таму менчука, які выйшаў у свой двор бараніць бел-чырвона-белую сімволіку ад вандалаў. Для шматлікіх беларусаў ён стаў сімвалам мужнасці і адвагі. Падрабязнасці на сайце:https://racyja.com/by/hramadstva/ja-vychodzu-akcyja-pamjaci-ramana-bandarenki-u-vilni/
160-ы Панядзелкавы мітынг Support Ukraine пра прымусовую эвакуацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію
160-ы Панядзелкавы мітынг Support Ukraine ! «Скраснае дзяцінства — гэта вечны злачын!»Тысячы украінскіх дзяцей прымусова вывезлі ў Расію: адабралі сям’ю, дом, мову, права быць украінцамі.Гэта генацыд, а не проста злачынства. Мы збіраемся, каб нагадаць свету:кожнае дзіця павінна вярнуцца дадому,а вінаватыя — быць пакараныя. Удзельнічаюць юрысты і псіхолагі.Слава Украіне! Трансляцыя — у FB Arkadijus Vinokuras.Штотыдзень — […]
160-ы Панядзелкавы мітынг 10 лістапада на Кафэдральнай плошчы ў Вільнюсе пра генацыд украінскіх дзяцей
Ужо 160-ы Панядзелкавы мітынг адбудзецца 10 лістапада а 18:30 на Кафэдральнай плошчы, каля помніка Вялікаму князю літоўскаму Гедыміну! «Скраснае дзяцінства — гэта вечны злачын!»Тысячы ўкраінскіх дзяцей былі прымусова вывезеныя ў Расію — адарваныя ад сваіх бацькоў, пазбаўленыя дома, мовы і права быць украінцамі. Гэта не проста ваеннае злачынства — гэта генацыд, які не мае тэрміну […]