Учора, у Дзень нацыянальных супольнасцяў Літвы, прадстаўнікі VšĮ Dapamoga прынялі ўдзел у дыскусіях у Сейме Літоўскай Рэспублікі, прысвечаных інтэграцыі, дыялогу і супольнаму стварэнню будучыні краіны.
Падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні інтэграцыйнай палітыкі, ролі нацыянальных супольнасцяў, супрацоўніцтва паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю, а таксама стварэння адзінай і адкрытай сістэмы інтэграцыі для замежнікаў у Літве.
Для нас вельмі важна, што ў Літве сёння адкрыта гавораць пра неабходнасць узаемапавагі, супрацоўніцтва і разумення паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і культур.
Таксама для каманды Dapamoga было вялікім гонарам атрымаць падзяку ад Старшыні Сейма Літвы за шматгадовую гуманітарную і валанцёрскую дзейнасць у дапамозе палітычным уцекачам і былым палітвязням.
Мы ўспрымаем гэта як знак павагі да ўсёй беларускай супольнасці Літвы, валанцёраў і людзей, якія працягваюць падтрымліваць адзін аднаго нават у самыя цяжкія часы.