Экскурсія па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча 24 траўня а 16:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у гэтую нядзелю 24 траўня а 16-00 запрашаем вас на экскурсію па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча, а таксама да гісторыі таго, як Слуцкія паясы сталі беларускім нацыянальным брэндам.

25 траўня Максім Багдановіч памірае ў Ялце ва ўзросце 25 гадоў. У ягоным знакамітым перадсьмяротным вершы згаданая вядомая віленская друкарня.

Падчас экскурсіі мы пройдземся па віленскіх адрасах нашага выбітнага Паэта, згадаем, дзе былі надрукаваныя ягоны першы твор і першая кніга, назавем тых беларускіх дзеячоў, хто дапамагаў Максіму, запрасіў і апекаваўся ім, абавязкова працытуем урыўкі зь ягоных вершаў з нізкі “Места”, прысвечанай Вільні, а таксама прыгадаем, як Багдановіч спрычыніўся пераўтварэньня сармацкага сымбалю шляхацкай вопраткі Слуціх паясоў у культурную спадчыну сучаснай Беларусі.

А напрыканцы мы разам пасядзім у віленскай кавярні, дзе ў кожнага  будзе магчымасьць пачытаць улюбёныя вершы Багдановіча.

Пачатак экскурсіі ад касьцёла Сьв. Ганны. Рэгістрацыя праз гугл-форму

Экскурсія за ахвяраваньні!