
Учора, 21 траўня 2026 года, у пятую гадавіну забойства Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі, беларусы Вільні сабраліся на мітынгу з нагоды Дня беларускіх палітвязняў
Кафедральная плошча Вільні на паўдня ператварылася ў галерэю пад адкрытым небам, дзе былі прадстаўлены карціны і малюнкі былых палітвязняў, створаныя імі ў калоніях і турмах, а таксама працы мастакоў, якія падтрымалі мірныя пратэсты ў Беларусі.
Мітынг пачаўся з агучвання 841 імя палітычных зняволеных, якія дагэтуль застаюцца закладнікамі дыктатарскага рэжыму. А партрэты беларусаў, якія загінулі ў турмах, размешчаныя на імправізаванай сцэне мітынгу, нагадвалі пра тое, што для многіх нашых смелых беларусаў і беларусак кожны дзень зняволення можа стаць апошнім днём жыцця.
На мітынгу выступілі былыя палітычныя зняволеныя, актывісты і проста людзі, неабыякавыя да несправядлівасці і жорсткасці рэжыму.
На сувязі з Варшавы з удзельнікамі мітынгу быў юрыст і былы палітвязень Максім Знак, песня на вершы якога прагучала ў завяршэнні мерапрыемства.
Быць сабою, што можа быць прасцей,
Жыць з любоўю і павагай да людзей,
Болей не хлусіць і не баяцца
ніколі ніколі ніколі
Болей ніколі не пазбаўляцца
годнасці ды волі!
https://youtu.be/uDVOaWIdv1c?is=vcoSlKeLx-28cn2u
2026 ‘05’21 Мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязняміКафедральная плошча Вільні на паўдня ператварылася ў галерэю пад адкрытым небам, дзе былі прадстаўлены карціны і малюнкі былых палітвязняў, створаныя імі ў калоніях і турмах, а таксама працы мастакоў, якія падтрымалі мірныя пратэсты ў Беларусі.
Мітынг пачаўся з агучвання 841 імя палітычных зняволеных, якія дагэтуль застаюцца закладнікамі дыктатарскага рэжыму. А партрэты беларусаў, якія загінулі ў турмах, размешчаныя на імправізаванай сцэне мітынгу, нагадвалі пра тое, што для многіх нашых смелых беларусаў і беларусак кожны дзень зняволення можа стаць апошнім днём жыцця.
На мітынгу выступілі былыя палітычныя зняволеныя, актывісты і проста людзі, неабыякавыя да несправядлівасці і жорсткасці рэжыму.
На сувязі з Варшавы з удзельнікамі мітынгу быў юрыст і былы палітвязень Максім Знак, песня на вершы якога прагучала ў завяршэнні мерапрыемства.
Быць сабою, што можа быць прасцей,
Жыць з любоўю і павагай да людзей,
Болей не хлусіць і не баяцца
ніколі ніколі ніколі
Болей ніколі не пазбаўляцца
годнасці ды волі!
https://youtu.be/uDVOaWIdv1c?is=vcoSlKeLx-28cn2u
Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.