А мы пачынаем сустрэчу з Настай Лойка ў Беларускім Замку СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКА У панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка. Гэтым разам — без доўгіх прамоў і фармальнасцяў. У цёплай і нефармальнай атмасферы пагаворым з Настай…
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Роўна чатыры гады таму, пасля эвакуацыі з Беларусі, мы пазнаёміліся з ксяндзом Андрэем Вашчуком.З ча…
Роўна чатыры гады таму, пасля эвакуацыі з Беларусі, мы пазнаёміліся з ксяндзом Андрэем Вашчуком. З чалавекам, які робіць неверагодна шмат для міру, спакою і раўнавагі, падтрымлівае людзей побач і пры гэтым бясконца любіць Беларусь. За гэтыя чатыры гады змянілася многае. Але нязменнымі засталіся яго чалавечнасць, унутраная сіла, вера і тая асаблівая любоў да Беларусі, якую […]
ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙСёння, 17 жніўня а 18:30, на Кафедральнай плошчы Вільні а…
ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння, 17 жніўня а 18:30, на Кафедральнай плошчы Вільні адбудзецца ўжо 188-ы панядзелкавы мітынг у падтрымку Украіны. Гэтым разам акцыя будзе прысвечана ўкраінскім жанчынам, якія служаць ва Узброеных сілах Украіны. Больш за 75 тысяч жанчын сёння працуюць і служаць ва ўкраінскім войску, больш за 5 500 з іх — непасрэдна […]
СЁННЯ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ Ў ЮРЫЯ СТЫЛЬСКАГА!Сёння віншуем з Днём нараджэння Юрыя Стыльскага — музыкант…
СЁННЯ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ Ў ЮРЫЯ СТЫЛЬСКАГА! Сёння віншуем з Днём нараджэння Юрыя Стыльскага — музыканта, мастака, аўтара песень і чалавека, чый голас ужо шмат гадоў немагчыма пераблытаць ні з якім іншым. Юрый — гэта заўсёды пра характар, свабоду, шчырасць і ўменне заставацца сабой. Яго песні для многіх беларусаў сталі часткай асабістай гісторыі: пад іх сталелі, […]
Панядзелак, 17 жніўня12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку18:00 – 21:00…
Панядзелак, 17 жніўня 12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 18:30 – панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы 19:30 – сустрэча з Настай Лойка ў Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля […]
Гаў! Нядзеля — значыць, час мне зноў расказаць, чым жыла Dapamoga на гэтым тыдні.А сёння ў мяне і г…
Гаў! Нядзеля — значыць, час мне зноў расказаць, чым жыла Dapamoga на гэтым тыдні. А сёння ў мяне і грошы, і імяніннікі, і кветкі, і міжнародная дыпламатыя. Усё як у сур’ёзнага сабакі з вельмі насычаным графікам. 6000 € да 6-годдзя Dapamoga Пачнём з нашага святочнага збору. У пачатку верасня Dapamoga споўніцца 6 гадоў, і да […]
Роўна шэсць гадоў таму, 16 жніўня 2020 года, у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя мірны…
Роўна шэсць гадоў таму, 16 жніўня 2020 года, у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя мірныя маршы. Мінскі Марш свабоды стаў найбуйнейшай пратэстнай акцыяй у найноўшай гісторыі Беларусі — сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды, справядлівасці і спынення гвалту. Гэтыя кадры сёння ўжо сталі часткай нашай гісторыі: мора людзей, бел-чырвона-белыя сцягі і […]
Нядзеля, 16 жніўня12:00 – нядзельны мітынг салідарнасці на Плошчы Вінцаса Кудзіркі12:00 – 21.00 – …
Нядзеля, 16 жніўня 12:00 – нядзельны мітынг салідарнасці на Плошчы Вінцаса Кудзіркі 12:00 – 21.00 – майстарка манікюру ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga Ужо сабрана: […]
QUIZAVA: LA DOLCE VITAПасля невялікіх канікул квізы вяртаюцца ў Беларускі Замак!Адкрываем новы сезон…
QUIZAVA: LA DOLCE VITA Пасля невялікіх канікул квізы вяртаюцца ў Беларускі Замак! Адкрываем новы сезон QUIZAVA 2026/2027 — і гэтым разам адпраўляемся ў вялікае падарожжа! Новы сезон — гэта гульні-падарожжы па розных краінах і гістарычных эпохах. Будзем знаёміцца з культурай і гісторыяй, успамінаць музыку і кіно, спрабаваць нацыянальныя смакі — і, вядома, высвятляць, хто ведае […]
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІУ гэту нядзелю 16 жніўня а 12:00 сустракаемся на традыцыйным мітынгу са…
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ У гэту нядзелю 16 жніўня а 12:00 сустракаемся на традыцыйным мітынгу салідарнасці на плошчы Вінцаса Кудзіркі. Мы працягваем выходзіць, пакуль за кратамі застаюцца нашы людзі. Пакуль тысячы беларусаў пазбаўленыя волі толькі за тое, што хацелі жыць у вольнай краіне. Прыходзьце!Будзьма разам!Пакуль усе не будуць вольныя! Жыве Беларусь! Нядзеля 16 жніўня 12:00 Плошча […]