Dapamoga адкрывае дабрачынны збор на 1500 € для навагодніх падарункаў дзецям рэпрэсаваных беларусаў у Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАДАРЫ ДЗІЦЯЦІ НАВАГОДНІ ЦУД РАЗАМ З DAPAMOGA!

Dapamoga адкрывае дабрачынны збор на 1500 €!

Новы год — час падарункаў, салодкіх пачастункаў і. Але для многіх беларускіх сем’яў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і знайшлі прытулак у Літве, апошнія гады былі няпростымі.

Мы хочам падарыць іх дзецям сапраўднае свята!

НА ШТО ЗБІРАЕМ 1500 €?

Навагоднія падарункі для дзяцей рэпрэсаваных беларусаў, якія жывуць у Літве.

Арганізацыя святочнага салодкага стала з прысмакамі і цёплай атмасферай.

Кожнае дзіця заслугоўвае радасці, незалежна ад абставін, у якіх апынулася яго сям’я.

Нават 5 ці 10 € могуць стаць часткай вялікага навагодняга цуду!

Давайце разам збяром 1500 € і падорым дзецям свята, якое яны запомняць!

Бо сапраўдныя цуды ствараем мы самі!

https://dapamoga.org/be/donations/new-year-gifts-for-children

ПАДАРЫ ДЗІЦЯЦІ НАВАГОДНІ ЦУД — Dapamoga

Напярэдадні Новага года Dapamoga адкрывае дабрачынны збор на 1500 €, каб падрыхтаваць падарункі і арганізаваць святочны салодкі стол для дзяцей рэпрэсаваных беларусаў, якія жывуць у Літве.