Тэрміновы збор дапамогі Украіне — машына адпраўляецца ў чацвер, 5 лістапада!
Сябры, заўтра, 4 лістапада, просім прыносіць рэчы ў Беларускі Замак Dapamoga.
Збіраем дапамогу для «Пункту Незламності», які адкрыўся для ўкраінцаў і беларусаў, што засталіся без падтрымкі на тэрыторыі Украіны, а таксама для ваяроў — абаронцаў Украіны.
«Тры дні без святла. І інтэрнэт знік», — пішуць нам адтуль. Цяпер асабліва патрэбныя:
коўдры і пледы;
спальныя мяшкі;
тэрмасы і тэрмакубкі;
цёплыя спартыўныя штаны;
курткі, кофты і швэдры.
Прыносьце чыстыя, цэлыя рэчы, гатовыя да выкарыстання. Кожная з іх дапаможа камусьці сагрэцца.
Вільня, Naujoji Riovonių g. 10 — Беларускі Замак Dapamoga.
Вельмі просім паспець заўтра: у чацвер груз ужо адпраўляецца!
Такія грузы будзем фармаваць і надалей — збор дапамогі працягваецца.
Нагадваем і пра наш грашовы збор у падтрымку Украіны: па адным еўра ад кожнага неабыякавага чалавека. Нават невялікая дапамога становіцца вялікай, калі нас шмат.
Падтрымаць Украіну
Дзякуй кожнаму, хто прыносіць рэчы, дапамагае грашыма і дзеліцца гэтым допісам!