Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Сёння ў Замку ў Вільнюсе бясплатныя заняткі па матэматыцы для вучняў 9-12 класаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўныя сябры,Нагадваем, што сёння ў Замку  заняткі па матэматыцы для вучняў 9-12 класаў з прафесійным настаўнікам, далучайцеся! Папярэдняя рэгістрацыя тутака> Заняткі – бясплатныя  Нядзеля 17 сакавіка | 13:00  Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 11-17 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. 12:30 […]

Айрі, хаскі з Любоўю, Пакарыла Сэрцы Гасьцей Замка ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Айрі пакарыла сэрцайкі гасьцей Замка сёння, яна вееельмі любіць абдыманкі і пацалункі! Ну што, даражэнькія, завем Айрі ў Замак у наступную суботу? #замкавыбэкстэйдж а дапамагаць пісаць лісты палітвязням, вучыць ангельскую і беларускую, у Замак едзе асаблівы госьць, прыгажуня хаскі з імем Айрі, якая вельмі любіць пяшчоту!)

Сустрэча для напісання лістоў палітвязням у Замку кожную суботу а 15:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння сабраліся разам каб пісаць лісты палітвязням. Далучайцеся у́ наступную суботу а 15:00! Усе неабходнае для напісання лістоў ёсьць. #замкавыбэкстэйдж Паважаныя сябры, Далучайцеся да ініцыятывы па напісанню лістоў палітвязням: сустракаемся кожную суботу а 15:00 у Замку, першая сустрэча – 16 сакавіка! Суправаджаць па ўсіх узнікаючых пытаннях пад час сустрэч вас будуць валанторы-актывісты з вялікім…

У Замак у Вільнюсе прыязджае хаскі Айрі і запускаюцца новыя ініцыятывы для падтрымкі палітвязняў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

а дапамагаць пісаць лісты палітвязням, вучыць ангельскую і беларускую, у Замак едзе асаблівы госьць, прыгажуня хаскі з імем Айрі, якая вельмі любіць пяшчоту!) Сёння ў Замку будзе як заўсёды па суботах, пазнавальна. А яшчэ хочам нагадаць, што сёння запускаюцца: Ініцыятыва па напісанню лістоў палітвязням, Размоўны клуб Lietuvių kalba! Чакаем вас! Замак, 2 паверх | Naujoji […]

Беларусы ў Літве пералічылі 620 еўра на падтрымку Замка і павіншавалі Аляксандра Калегава

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Хто малайцы? Вы малайцы! Дзякуй вялікі – вы даслалі ажно 620 еу́ра на падтрымку Замка і павіншавалі Александра Калегава! Яшчэ 300 еўра – і мы зможам закрыць запазычанасць 920 еўра за электраэнергію Дзякуючы данатам мы можам: аплочваць камуналку Замка; купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор); аплочваць, пры ўзнікненні, […]

Сёння ў Замку ў Вільнюсе запускаюцца ініцыятыва па лістах палітвязням і клуб па літоўскай мове

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ў Замку будзе як заўсёды па суботах, пазнавальна. А яшчэ хочам нагадаць, што сёння запускаюцца: Ініцыятыва па напісанню лістоў палітвязням, Размоўны клуб Lietuvių kalba! Чакаем вас! Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 11-17 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. 12:30 – […]

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Літвы 19 сакавіка для беларусаў у Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем далучыцца 19 сакавіка ў аўторак на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Літвы, якая пачнецца а 9:00. Падчас экскурсіі нас правядуць па ўсёй бібліятэцы, раскажуць пра тое, як яна працуе. У бібліятэцы ёсць розныя кабінеты для запісу музыкі, правядзення фота- і відэаздымак, можна знайсці шмат карысных кніг на рускай, літоўскай, у тым ліку для вывучэння […]

Набор на бясплатныя групавыя заняткі па кіраванні стрэсам для беларусаў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ідзе набор на групавыя заняткі па кіраванні стрэсам для беларусаў! Сур’ёзныя змены ў жыцці чалавека могуць аказваць негатыўны ўплыў на розныя сферы яго дзейнасці і выклікаць стрэс. наступствамі працяглага стрэсу могуць быць фізічныя праблемы, безуважлівасць, пагаршэнне памяці, запаволенне мыслення, няздольнасць засяродзіцца, дакучлівыя негатыўныя думкі, няўважлівасць, прыгнечаны настрой, трывога, страх, расчараванне, неспакой, гнеў, разгубленасць і […]

Набор на бясплатныя курсы літоўскай мовы для пачынаючых ад валантораў Літоўскага чырвонага крыжа

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ідзе набор на курсы літоўскай мовы для пачынаючых ад валантораў Літоўскага чырвонага крыжа. Удзел магчымы незалежна ад вашага статуса легалізацыі. Можна абраць зручны дзень і час. Заняткі – бясплатныя! Спасылка на форму рэгістрацыі – тутака >>

15 сакавіка ў Замку Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, Сення (пт) 15 сакавіка з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 11-17 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. 12:30 – Pokalbiai lietuvių kalba – Размовы на […]