19 студзеня ў Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з супрацоўнікам Caritas Томасам Бакшысам.
Томас – сацыяльны кансультант у Цэнтры інтэграцыі замежнікаў Caritas. Ён працуе з асобамі, якія шукаюць прытулку і чакаюць рашэння пра статус уцекача.
На сустрэчы Томас дэтальна распавядзе пра магчымасці для асоб, якія шукаюць прытулку, якім патрэбна дапамога, і якую дапамогу Caritas можа ім прапанаваць.