19 студзеня адбудуцца ўрачыстая цырымонія і памятныя мерапрыемствы ў гонар паўстанцаў 1863–1864 гадо…

19 студзеня адбудуцца ўрачыстая цырымонія і памятныя мерапрыемствы ў гонар паўстанцаў 1863–1864 гадоў.

19 студзеня
Месца:

12:00: Капліца-калумбарыум на Старых Росах, Вільня
• 12:30:
Віленскі катэдральны касцёл Св. Станіслава і Св. Уладзіслава
• 14:00: Летапісны ўзгорак, каля Дома пілігрымаў Нацыянальнага музея Літвы /
Pilininko namas, Arsenalo g. 1, Vilnius

Праграма мерапрыемстваў:

12:00 – Урачыстая цырымонія ўшанавання лідэраў і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. Асноўным момантам стане ўскладанне вянкоў у Капліцы-калумбарыуме на Старых Росах:
11:30: Збор літоўскіх стралкоў з дзяржаўнымі і гістарычнымі сцягамі Літвы каля капліцы.
11:45: Прыбыццё ўдзельнікаў цырымоніі да брамаў Старых Росаў.
11:55: Прыбыццё афіцыйных асоб, уключаючы прэзідэнта Літвы (tbc), прэм’ер-міністра (tbc), Святланы Ціханоўскай
• Утварэнне ганаровай калоны і ўскладанне вянкоў ад афіцыйных асоб.
• Хвіліна маўчання і выступленне духавога квартэта Узброеных сіл Літвы.

12.30 — святая Імша ў Віленскім катэдральным касцёле Св. Станіслава і Св. Уладзіслава.

14:00 – Урачыстае мерапрыемства “Уздым за свабоду. Паўстанне 1863–1864 гадоў і мы”
Мерапрыемства адбудзецца каля Дома пілігрымаў Нацыянальнага музея Літвы, пад Летапісным узгоркам.
• Выступленні Святланы Ціханоўскай, беларускай лідэркі і кіраўніцы дэмакратычных сіл Беларусі, а таксама прадстаўнікоў Літвы, Польшчы і Украіны.
• Абмеркаванне значэння паўстання 1863–1864 гадоў у кантэксце сучаснай барацьбы за свабоду і дэмакратыю.
• Культурная праграма, якая звязвае гісторыю і сучаснасць.

Удзельнікі мерапрыемства:
• Прэзідэнт Літвы (tbc)
• Старшыня Сейма Літвы (tbc)
• Прэм’ер-міністр Літвы (tbc)
• Святлана Ціханоўская, лідэрка беларускага дэмакратычнага руху
• Амбасадары Рэспублікі Польшча і Украіны

Мерапрыемствы даюць унікальную магчымасць ушанаваць памяць герояў, якія змагаліся за свабоду, і падкрэсліць салідарнасць паміж народамі Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы.