21 студзеня – гадавіна паўстання 1863–1864 гг.ВІКЕНЦІЙ КАНСТАНЦІН КАЛІНОЎСКІНацыянальны герой белару…

21 студзеня – гадавіна паўстання 1863–1864 гг.

ВІКЕНЦІЙ КАНСТАНЦІН КАЛІНОЎСКІ
Нацыянальны герой беларусаў, літоўцаў, палякаў.

Рэвалюцыйны дэмакрат, адзін з лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гадоў.
Паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам Каліноўскага дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з войскамі Расійскай імперыі.

Паўстанне было разгромлена. У студзені 1864 года Каліноўскага, які хаваўся пад выдуманым імем у Вільні (Вільнюсе), схапілі царскія жандармы. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу. Расійскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў запатрабаваў і дабіўся павешання.

Каліноўскага пакаралі 22 сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні. Яму было 26 год.

Глядзець відэа аб тым, як на ўзгорку замка Гедыміна знайшлі астанкі, і як прайшла дзяржаўная цырымонія перапахавання.