14 траўня 1956 года нарадзіўся Уладзімір Мацкевіч.
Уладзімір Мацкевіч – беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэта.
У канцы 1980-х гадоў ён жыў у Латвіі і ўдзельнічаў у перабудове там. У 1994 годзе ён вярнуўся ў Беларусь.
У 1990-х гадах Мацкевіч удзельнічаў у розных выбарчых кампаніях як кандыдат і як паліттэхнолаг. Ён таксама кансультаваў 3 партыі, якія аб’ядналіся ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Хартыя 97 таксама была сфарміравана пры яго ўдзеле.
Мацкевіч з’яўляецца даўнім крытыкам Лукашэнкі, у 2011 годзе ён ахарактарызаваў палітычную сітуацыю як “персаналістычную дыктатуру, якая ўстанавіла ваеннае становішча”.
Ён падтрымаў пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і назваў Лукашэнку “нелегітымным прэзідэнтам”.
Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года, і да гэтага часу Уладзімір знаходзіцца ў палоне.