18 і 21 траўня беларусы Літвы праводзяць у Вільні акцыі, прысвечаныя Дню салідарнасці з палітвязнямі.
Мы збіраемся, каб ушанаваць памяць Вітольда Ашурка — грамадскага актывіста, які загінуў у калоніі 21 траўня 2021 года, і ўсіх тых, хто стаў ахвярай рэжыму лукашэнкі.
Далучайся і выкажы салідарнасць з тымі, хто за кратамі:
18 траўня,11:30 Алея Беларускай салідарнасці ля Сейма. Пачнем з сімвалічнага забегу на 2334 метры — гэтая лічба адпавядае артыкулу КоАП РБ, які вядомы кожнаму беларусу. Збор 11:00. Маршрут ад Алеі беларускай дэмакратыі (ля Сейма) да Кафедральнай плошчы. Рэгістрацыя па спасылцы.
18 траўня,12:00Кафедральная плошча/ Katedros aikštė— асноўная частка акцыі.
21 траўня, 19:00 —Варта Святла / Mindaugo g. 13 Моўчкі і годна — мы згадаем тых, хто загінуў, і выкажам падтрымку тым, хто зараз у палоне.
Памятаем. Падтрымліваем. Не здаемся.
Прыходзь. Твая прысутнасць — гэта голас, які не заглушыць ніводны рэжым.