Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

6 гадоў Dapamoga — 6000 € на Беларускі Замак У пачатку верасня 2026 года Dapamoga адзначыць сваё 6-…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

6 гадоў Dapamoga — 6000 € на Беларускі Замак У пачатку верасня 2026 года Dapamoga адзначыць сваё 6-годдзе. Напярэдадні гэтай важнай для нас даты мы адкрываем асаблівы святочны збор — 6000 еўра. Чаму менавіта 6000? Усё проста: 6 гадоў — 6000 еўра. Прыгожая і сімвалічная лічба да нашага дня нараджэння. Але за святочнай нагодай стаіць […]

Аўторак, 11 жніўня14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку14:00 – 2…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аўторак, 11 жніўня 14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку 14:00 – 21:00 – прыём масажыста ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў […]

10 жніўня 2020 года быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі34-гадовы Аляксандр загінуў увечары 10 жніўня 2…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

10 жніўня 2020 года быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі 34-гадовы Аляксандр загінуў увечары 10 жніўня 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго смерць стала адным з першых і самых страшных сімвалаў гвалту, з якім беларусы сутыкнуліся ў тыя жнівеньскія дні. Прайшло шэсць гадоў. Але мы памятаем Аляксандра і […]

СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКАУ панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з пра…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКА У панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка. Гэтым разам — без доўгіх прамоў і фармальнасцяў. У цёплай і нефармальнай атмасферы пагаворым з Настай пра тое, чым яна жыве і займаецца сёння, зададзім адно аднаму пытанні і даведаемся больш пра праекты, […]

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння, у панядзелак 10 жніўня, а 18:30 на Кафедральнай …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння, у панядзелак 10 жніўня, а 18:30 на Кафедральнай плошчы Вільні, э адбудзецца ўжо 187-ы мітынг у падтрымку Украіны. Галоўны заклік мітынгу звернуты да заходніх дэмакратый: Украіне неабходна дапамагаць абараняцца ад расійскай агрэсіі ўжо сёння. Чужая бяда не становіцца нашай бяспекай — вайна ва Украіне датычыцца будучыні і бяспекі ўсёй […]

Учора на Кафедральнай плошчы Вільні прайшоў мітынг, прымеркаваны да шостай гадавіны падзей 9 жніўня…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора на Кафедральнай плошчы Вільні прайшоў мітынг, прымеркаваны да шостай гадавіны падзей 9 жніўня 2020 года ў Беларусі. Гэты дзень зноў аб’яднаў беларусаў Вільні — і не толькі. Мы сустрэліся, убачылі знаёмыя твары, пачулі адно аднаго, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, спявалі, танчылі, трымаліся за рукі і яшчэ раз нагадалі сабе, што, нягледзячы на гады, адлегласці і […]

Панядзелак, 10 жніўня12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку18:00 – адкр…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Панядзелак, 10 жніўня 12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку 18:00 – адкрыццё выставы Таццяны Козік «Берагі часу» ў Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25) 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 18:30 – панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы 19:00 – лекцыя пра […]

Вуф-вуф! Гэта зноў я, Монці!Гэты тыдзень быў настолькі насычаным, што мне давялося трымаць лапу на …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вуф-вуф! Гэта зноў я, Монці! Гэты тыдзень быў настолькі насычаным, што мне давялося трымаць лапу на пульсе амаль кругласутачна! Dapamoga рыхтавалася да 9 жніўня, дапамагала, віншавала, сустракалася і ўспамінала 2020-ы — а я сачыў, каб нічога не прайшло міма маіх вушэй. Галоўная падзея — Дзень годнасці беларусаў Сёння беларусы зноў сабраліся на Кафедральнай плошчы Вільні, […]

Чакаем усіх праз гадзіну ў Alaus Namai на Акустычным канцэрце Юрыя Стыльскага (Goštauto g. 8) Квіток…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чакаем усіх праз гадзіну ў Alaus Namai на Акустычным канцэрце Юрыя Стыльскага (Goštauto g. 8) Квіток — 15 € наяўнымі 9 жніўня | Юры Стыльскі («Дай дарогу!») | Акустыка ў Вільнюсе ​Жывы гук, шчырыя эмоцыі і песні, якія сталі сапраўднымі гімнамі сумлення і свабоды. У шостую гадавіну падзей 9 жніўня 2020 года мы збіраемся разам, […]

Беларускі Замак — цяпер і на карціне Вольгі Якубоўскай! Сёння мастачка Вольга Якубоўская перадала D…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Беларускі Замак — цяпер і на карціне Вольгі Якубоўскай! Сёння мастачка Вольга Якубоўская перадала Dapamoga асаблівы падарунак — сваю карціну, прысвечаную Беларускаму Замку. У творчасці Вольгі беларусы ператвараюцца ў знакамітых коцікаў, якія захоўваюць нашу гісторыю, змагаюцца за свабоду і незалежнасць Беларусі. І нам неверагодна прыемна, што цяпер сярод гэтых гісторый ёсць і гісторыя нашага Замка. […]