Учора камандзе Dapamoga і нашаму чатырохлапаму сябру Монці пашчасціла пабываць на святкаванні дня нараджэння неверагодна таленавітай і цудоўнай Наталлі Карнеевай!
Свята прайшло ў творчай прасторы Zolak, дзе нас чакалі цёплая атмасфера, прыемныя сустрэчы, натхненне і, вядома ж, творчасць!
Мы нават паспелі крыху паспрабаваць сябе ў стварэнні калажаў — і атрымалі ад гэтага вялікае задавальненне!
А Монці, як заўсёды, уважліва сачыў за ўсім, што адбывалася. Бо якое ж свята без яго чатырохлапага кантролю якасці?
Дарагая Наталля! Дзякуй за запрашэнне, за гэты прыгожы вечар і за магчымасць падзяліць з табой радасць свята!
Жадаем табе натхнення, новых творчых адкрыццяў, здзяйснення самых смелых задум і як мага больш людзей побач, якія цэняць і падтрымліваюць твой талент!
З днём нараджэння! Абдымаем усёй камандай Dapamoga — і асобна чатырма лапамі Монці!
А нашых шаноўных беларусаў запрашаем на цудоўную выставу калажаў Наталлі ў Zolak