ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙСёння, 28 верасня, а 18:30 на Кафедральнай плошчы Вільні …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, 28 верасня, а 18:30 на Кафедральнай плошчы Вільні адбудзецца ўжо 194-ты традыцыйны панядзелкавы мітынг ў падтрымку Украіны.

1 кастрычніка Украіна адзначае Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны. Таму гэтым разам акцыя будзе прысвечаная тым, хто сёння абараняе Украіну, яе свабоду і незалежнасць, а таксама памяці тых, хто загінуў за сваю краіну.

Да ўдзельнікаў акцыі далучацца:

Вольга Нікітчанка — Надзвычайная і Паўнамоцная Амбасадарка Украіны ў Літве.

Довідас Шатланд-Юзэфовічус — прадстаўнік міністра нацыянальнай абароны па сувязях з Сеймам Літоўскай Рэспублікі.

Ігар Папоў — літоўскі добраахвотнік, вайсковец Узброеных сіл Украіны. Далучыцца па тэлефоне непасрэдна з фронту.

Віталій «Дзед» — афіцэр Узброеных сіл Украіны. Неаднаразова вёў байцоў у бой і памятае кожнага са сваіх загінулых таварышаў. Ён раскажа, адкуль бярэ сілы, стойкасць і аптымізм. Далучыцца па тэлефоне з фронту.

Аляксандр Цярэшчанка — ветэран расійска-ўкраінскай вайны, заснавальнік дабрачыннага фонду «Oleksandr Tereshchenko Charity». Далучыцца па тэлефоне з Украіны.

Вядоўца — Аркадзюс Вінакурас
Перакладчык — Кірыла Крэменчук
Каардынатарка — Аўксэ Дрансар
Фатограф — Наіль Гарэеў
Анлайн-трансляцыя — Кацярына Ахотнік

Слава Украіне!

Панядзелак 28 верасня
18:30
Кафедральная плошча