А ВЫ ВЕДАЛІ, ШТО OKTOBERFEST ПАЧАЎСЯ З ВЯСЕЛЛЯ?Сёння Oktoberfest — гэта мора піва, брэцэлі, дырндлі…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

А ВЫ ВЕДАЛІ, ШТО OKTOBERFEST ПАЧАЎСЯ З ВЯСЕЛЛЯ?

Сёння Oktoberfest — гэта мора піва, брэцэлі, дырндлі і ледэрхозэны, музыка, танцы і мільёны гасцей з усяго свету. Але больш за два стагоддзі таму ўсё пачыналася з гісторыі кахання

12 кастрычніка 1810 года баварскі кронпрынц Людвіг, будучы кароль Людвіг I, ажаніўся з прынцэсай Тэрэзай Саксен-Гільдбурггаўзенскай.

У гонар вяселля ў Мюнхене вырашылі зладзіць вялікае народнае свята. Галоўнай падзеяй сталі конныя скачкі на лузе за гарадскімі варотамі, куды запрасілі жыхароў горада.

Свята атрымалася настолькі паспяховым, што праз год яго вырашылі паўтарыць. А луг у гонар нявесты назвалі Theresienwiese — «луг Тэрэзы». Менавіта там Oktoberfest праходзіць і сёння

Але дзе ж піва?

Знакамітыя піўныя палаткі, баварская музыка, атракцыёны і тая атмасфера, якую мы сёння называем Oktoberfest, з’яўляліся паступова. З гадамі вясельнае свята ператварылася ў адну з самых вядомых народных гулянак у свеце.

І яшчэ адзін маленькі парадокс: нягледзячы на назву Oktoberfest, большая частка сучаснага фестывалю праходзіць… у верасні! Святкаванне паступова перанеслі на больш цёплыя вераснёўскія дні, але гістарычная назва засталася.

Больш за 200 гадоў прайшло з таго самага каралеўскага вяселля — а традыцыя збірацца разам, падымаць келіхі і казаць адзін аднаму «Prost!» жыве дагэтуль.

І ўжо 3 кастрычніка кавалачак Баварыі з’явіцца ў Вільні — у Беларускім Замку!

Нямецкі квіз, баварская атмасфера, брэцэлі і пачастункі, беларускае крафтавае піва — а калі Мюнхен засне, мы адправімся далей — проста ў Берлін.

O’zapft is!