Мітынг памяці і салідарнасці, прымеркаваны да Ночы расстраляных паэтаў.Напярэдадні Ночы расстраляны…

Мітынг памяці і салідарнасці, прымеркаваны да Ночы расстраляных паэтаў.

Напярэдадні Ночы расстраляных паэтаў ушануем усіх, каго спрабавалі прымусіць маўчаць у 1937-м і выкажам салідарнасць з тымі, каго працягваюць рэпрэсаваць за праўду сёння.

Па стане на 30 верасня 2025 года, не менш за 151 дзеяч культуры, у тым ліку 33 чалавекі слова, знаходзяцца за кратамі або ў хатнім зняволенні. Гэта каля 8% ад усіх палітычных зняволеных у Беларусі.

На плошчы будуць прадстаўлены дзве выставы:
Партрэты расстраляных паэтаў — тых, чый голас змоўк гвалтоўна.
Фотавыстава «Людзі слова» — сучасныя беларускія пісьменнікі, журналісты і дзеячы культуры, якія цяпер за кратамі або ў выгнанні.

Мы пакладзём кветкі і запалім лампады каля партрэтаў расстраляных паэтаў — у знак памяці пра тых, хто аддаў жыццё за праўду.
І звернемся думкамі і сэрцамі да нашых сучаснікаў — тых, хто сёння змагаецца словам і духам у выгнанні, ці вымушаны зараз маўчаць у няволі.

Заглушаючы слова, аўтарытарызм прасоўваецца.
Таму мы мусім гаварыць. Бо пакуль мы гаворым — жыве Беларусь

26 кастрычніка, нядзеля
12:00

Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня