Сябры, добрая навіна! Наталлю Падлеўскую адпусцілі з лагеру ў Пабрадзе! Сёння стала вядома, што жанч…

Сябры, добрая навіна!

Наталлю Падлеўскую адпусцілі з лагеру ў Пабрадзе!

Сёння стала вядома, што жанчына была прымусова затрымана ў сябе дома і вывезена польскай Памежнай Службай у Літву. Гэта адбылося нягледзячы на ​​тое, што ў Варшаўскім адміністрацыйным судзе разглядалася яе справа і пададзеная заява аб прыпыненні выканання рашэння аб перадачы па Дублінскай працэдуры.

Тут артыкул Белсату аб сітуацыі Наталлі.

Сёння яе былая сукамерніца і сяброўка з “RE:BELarus” Алена Дзядзюля разам з Наталляй Калегавай прыехалі ў Пабраду, каб паклапаціцца, падтрымаць і зрабіць перадачу для Наталлі.

Пры актыўным судзейнічанні “Dapamoga” атрымалася вызваліць Наталлю з лагеру.

Таксама сёння стала вядома, што польскі суд прыняў рашэнне аб адмене рашэння аб перадачы Наталлі Падлеўскай ў Літву і накіраваў справу на новы разгляд.