Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА У чацвер, 27 жніўня, а 20:00 запрашаем вас у Беларускі Зам…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА У чацвер, 27 жніўня, а 20:00 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх Да сустрэчы Чацвер 27 жніўня 20:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių […]

Серада, 19 жніўня12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку18:00 – 21:00 – …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 19 жніўня 12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga Ужо сабрана: 2140€ з 6000€ Тэрмін збору: 12 дзён

У нядзелю 30 жніўня запрашаем вас на творчы вечар сяброўкі Dapamoga і дапаможцаў — пісьменніцы Людм…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У нядзелю 30 жніўня запрашаем вас на творчы вечар сяброўкі Dapamoga і дапаможцаў — пісьменніцы Людмілы Петрушэўскай! Для дапаможцаў – знішка 10% на квіткі па коду Dapamoga! У свае 88 гадоў яна працягвае здзіўляць: выходзіць на сцэну, чытае, спявае і ператварае сустрэчу з публікай у сапраўдны маленькі спектакль. У ПРАГРАМЕ ВЕЧАРА: Кабарэтныя хіты ва ўласных […]

QUIZAVA: А ЦІ ВЕДАЛІ ВЫ, ШТО ФРАНЦЫСК СКАРЫНА ВУЧЫЎСЯ Ў ІТАЛІІ?Італьянскі квіз ужо скончыўся, але ў…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: А ЦІ ВЕДАЛІ ВЫ, ШТО ФРАНЦЫСК СКАРЫНА ВУЧЫЎСЯ Ў ІТАЛІІ? Італьянскі квіз ужо скончыўся, але ў нас засталося яшчэ шмат цікавых гісторый, якімі хочацца з вамі падзяліцца. Адна з іх звязвае Беларусь з італьянскай Падуяй . У 1512 годзе Францыск Скарына прыбыў у Падую, дзе пры Падуанскім універсітэце вытрымаў экзамены і атрымаў ступень доктара […]

35 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ — РАЗАМ У ВІЛЬНІ!У нядзелю, 23 жніўня, беларусы сабраліся ў Доме нац…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

35 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ — РАЗАМ У ВІЛЬНІ! У нядзелю, 23 жніўня, беларусы сабраліся ў Доме нацыянальных аб’яднанняў, каб разам адзначыць 35-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Гэта быў цёплы вечар з беларускай музыкай, сустрэчамі і размовамі, які яшчэ раз нагадаў: дзе б мы сёння ні знаходзіліся, Беларусь працягвае жыць у нас, а яе незалежнасць застаецца нашай […]

СВЯТОЧНЫ КІРМАШ У суботу 5 верасня Dapamoga будзе адзначаць чарговую, ужо 6-ую гадавіну свайго ства…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СВЯТОЧНЫ КІРМАШ У суботу 5 верасня Dapamoga будзе адзначаць чарговую, ужо 6-ую гадавіну свайго стварэння, таму зноў запрашае рамеснікаў і мастакоў далучыцца на святочны кірмаш у Замку. Калі вы майстар/майстрыня і займаецеся handmade вырабамі, ствараеце цудоўные і крэатыўныя рэчы і, самае галоўнае, маеце жаданне прапанаваць свае вырабы нашым гасцям – мы чакаем Вас на свяце. […]

Аўторак, 25 жніўня14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку14:00 – 2…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аўторак, 25 жніўня 14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку 14:00 – 21:00 – прыём масажыста ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў […]

Сёння беларусы выйшлі на Кафедральную плошчу Вільнюса, каб падтрымаць украінцаў у Дзень Незалежнасц…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння беларусы выйшлі на Кафедральную плошчу Вільнюса, каб падтрымаць украінцаў у Дзень Незалежнасці Украіны. Мы прыйшлі, каб яшчэ раз сказаць: Украіна не адна. Беларусы побач з украінскім народам у яго барацьбе за свабоду, незалежнасць і права на сваю будучыню. Сёння нашы сцягі побач з — як знак салідарнасці двух народаў, якія добра ведаюць сапраўдную цану […]

Дарагія сябры!Сёлета Dapamoga спаўняецца 6 гадоў. За гэты час праз наша жыццё прайшлі тысячы людзей…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дарагія сябры! Сёлета Dapamoga спаўняецца 6 гадоў. За гэты час праз наша жыццё прайшлі тысячы людзей. Мы разам дапамагалі, падтрымлівалі, сустракалі тых, хто прыязджаў у Літву, ратавалі, святкавалі, плакалі, смяяліся і проста былі побач, калі гэта было патрэбна. А Беларускі Замак стаў нашым агульным домам — месцам, дзе заўсёды можна сустрэць сваіх І таму ў […]

Панядзелак, 24 жніўня12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку18:00 – 21:00…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Панядзелак, 24 жніўня 12:00 – 21.00 – майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 18:30 – панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай з нагоды Дня Незалежнасці Украіны на Кафедральнай плошчы Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ Нагадваем […]