PRADMOVA Ў ВІЛЬНІ: ШТО РАІЦЬ DAPAMOGA? Ужо з 16 па 18 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль інтэле…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

PRADMOVA Ў ВІЛЬНІ: ШТО РАІЦЬ DAPAMOGA?

Ужо з 16 па 18 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova!

Тры дні літаратуры, дыскусій, сустрэч з аўтарамі, прэзентацый кніг і размоў пра культуру, гісторыю і сучаснасць.

Поўная праграма фестывалю па спасылцы

А мы ў Dapamoga склалі ўласны ТОП мерапрыемстваў з удзелам нашых сяброў, якія асабліва раім не прапусціць!

17 КАСТРЫЧНІКА, СУБОТА

Дом нацыянальных супольнасцей (Tautinių bendrijų namai), Raugyklos g. 25

10:30–11:10 — Вячка Красулін. «Афлайн-трэпанацыя творчай асобы паэта»

Шчырая размова пра паэзію, натхненне, сумневы, унутраную свабоду і тое, што адбываецца «пад чарапной каробкай» паэта.

13:35–14:15 — «Я караля ў табе пазнаў»

Прэзентацыя кнігі перакладаў літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса.

Удзельнікі: перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш, рэдактары Алма Лапінскене і Сяржук Гаўрыленка.

18:15–19:15 — «Інкамунікада. Чалавек, якога няма»

Панэльная дыскусія з удзелам Наталлі Мацкевіч і Максіма Знака.

Мадэратары — Павел Лягчылаў і Таццяна Нядбай.

20:00–20:45 — «Рок-н-рол канца 80-х — пачатку 90-х: што слухалі і што гралі падлеткі на Палессі»

Музычная вандроўка ў мінулае разам з Уладзіславам Наважылавым (Lesley Knife) і Аляксеем Дзікавіцкім.

Мадэратар — Яраслаў Іванюк.

А ШТО ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ ЧЫТАЧОЎ?

Дзіцячая пляцоўка — Беларуская школка ў Вільні, Vilniaus g. 20

12:00–13:00 — «Ха-Хэй-Хо!»

Прэзентацыя білінгвальнай кніжкі дзіцячых гульняў, створанай вучнямі Stembridge School!

Удзельнікі: Ілля Ясінскі, Наталля Сялецкая, Антон Мазейка і самі юныя аўтары кнігі.

Для дзяцей ад 5 гадоў.

13:00–14:00 — «Кніжны мост: ірландскія кніжкі па-беларуску»

Прэзентацыя праекта выдання ірландскіх дзіцячых кніг на беларускай мове пры падтрымцы Амбасады Ірландыі ў Вільні.

Сярод удзельнікаў — амбасадарка Ірландыі Сэдна МакХ’ю, Павел Баркоўскі, Андрэй Скурко, Аляксандра Дварэцкая, прадстаўнікі Gutenberg і Асацыяцыі беларускіх бацькоў.

Для нас Pradmova — гэта не толькі кнігі. Гэта сустрэчы з людзьмі, якія захоўваюць і развіваюць беларускую культуру, ствараюць новыя праекты і дапамагаюць беларускай мове гучаць далёка за межамі Беларусі.

Прыходзьце, сустракайце знаёмых, адкрывайце новыя імёны і падтрымлівайце беларускую кнігу!

Да сустрэчы на Pradmova!