У Вільні праходзіць фестываль PRADMOVA, і ў суботу, 17 кастрычніка, я буду там увесь дзень. Запрашаю…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Вільні праходзіць фестываль PRADMOVA, і ў суботу, 17 кастрычніка, я буду там увесь дзень. Запрашаю ўсіх на тры сустрэчы:

16:45–17:30 — «Адвакацкія гісторыі». Размова пра права і беззаконне праз асабістыя гісторыі тых, хто працягваў абараняць іншых. Разам з калегамі Дзмітрыем Лепрэтарам, Натальляй Мацкевіч і Таццянай Лішанковай, мадэруе Адар’я Гуштын.

18:15–19:15 — панэль «Інкамунікада. Чалавек, якога няма». З Натальляй Мацкевіч і Інай Карней, мадэратары Павел Лягчылаў і Таццяна Нядбай. Пра тое, што значыць знікнуць для ўсяго свету, застаючыся жывым.

21:00–21:50 — мой музычны вечар – нечаканы фармат прэзентацыі кнігі «Каланісты». На пытанні буду адказваць песнямі

На Прадмове ў выдавецтве Сведкі/Полацкія лабірынты можна будзе набыць мае кнігі, і я з радасцю падпішу іх усім, хто захоча. Прыходзьце і прыносьце свае асобнікі!

Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25
Уваход вольны

Буду рады ўбачыць старых сяброў і пазнаёміцца з новымі. Да сустрэчы!