Палітзняволенай Вікторыі Кульшы прысудзілі яшчэ адзін год зняволення Гэта ўжо чацвёрты працяг тэрміну для адміністратаркі канала Кіроўцы’97. https://nashaniva.com/369951 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369951
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Святлана Ціханоўская пра важнасць акцый салідарнасці беларусаў для міжнароднай павесткі
Чаму акцыі салідарнасці і мітынгі, якія ладзяць беларусы, важныя для фарміравання міжнароднай павесткі? Распавядае Святлана Ціханоўская
Палітвязень Уладзімір Гундар у лісце спадзяецца на шчасце і цэніць жыццё
«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісцеПалітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. У кастрычніку 2022 года Уладзіміра асудзілі па “справе Аўтуховіча” да 18 гадоў калоніі. Праз некалькі месяцаў яго зноў асудзілі — за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па “справе Аўтуховіча”. Цяпер агульны […]
Пяць гадоў за кратамі: Павел Севярынец — шчыры чалавек у веры і любові да Беларусі
Пяць гадоў за кратамі Павел Севярынец, чалавек шчыры ва ўсім: у веры, у поглядах, у любові да сям’і і любові да Беларусі. Паўла спачатку асудзілі на 7 гадоў, потым перавялі на турэмны рэжым (бо занадта “нязручным” ён быў у калоніі, занадта аб’ядноўваў і натхняў іншых вязняў). Яго кнігі прызнаныя экстрэмісцкімі, бацька памёр, не дачакаўшыся сына, […]
Часопіс «Беларускае жыцьцё» Аляхновіча і Бядулі пра беларускую дзяржаву і культуру
Пра што пісаў часопіс Аляхновіча і Бядулі «Беларускае жыцьцё»? Павел Хадзінскі Часопіс – гучыць сур’ёзна. Гэтае ілюстраванае выданьне выходзіла ў Вільні і Менску, і мела на мэце папулярызаваць ідэю аб беларускай дзяржаве, як аб буржаўзна-дэмакратычнай краіне. Апроч іншага Францішак і Зьмітрок шмат увагі надзялялі культуры і друкавалі сучасныя ім навінкі ад Купалы, Гарэцкага і іншых […]
Уладзімір Цэслер стварыў мастацкую работу «Дранікі» на тэму бульбянага дэфіцыту ў Беларусі
Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у БеларусіВядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер апублікаваў сваю новую работу пад назвай «Дранікі» https://nashaniva.com/369301 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369301
Пяць гадоў таму пачаліся рэпрэсіі супраць беларусаў: арышт Ціханоўскага і Статкевіча
На мінулым тыдні ўзгадвалі гучныя падзеі пяцігадовай даўніны: арышт Ціханоўскага, арышт Статкевіча. Менавіта тады пачаўся новы этап рэпрэсій супраць беларусаў. Ціханоўскі не быў першым арыштаваным кандыдатам у прэзідэнты – здавалася, усё гэта мы бачылі раней, дыктатура пачалася не ў 2020 г, і наўрад ці нават гісторыкі назавуць дакладную дату. Мабыць, нехта чакаў, што старонку зноў […]
Палаючыя расійскія бамбардзіроўшчыкі на базе Белая ў Іркуцкай вобласці паказаны на відэа
Такога дня расійская авіяцыя яшчэ не перажывала. На відэа: палаючыя шматлікія расійскія бамбардзіроўшчыкі на базе Белая ў Іркуцкай вобласці Сібіры каментуе кіраўнік СБУ Васіль МалюкЗаўтра, 2 чэрвеня, меў адбыцца чарговы раўнд украінска-расійскіх перамоваў у Стамбуле, на якіх Масква працягвае патрабаваць фактычнай капітуляцыі Украіны. https://nashaniva.com/369206 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369206
Святлана Ціханоўская заклікае змагацца за права дзяцей на свабоду ў Дзень абароны дзяцей
У Дзень абароны дзяцей Святлана Ціханоўская дзеліцца гісторыяй пра Карнея і Агнію, і пра тое, як рэжым разбурае дзяцінства маленькіх беларусаў. А таксама заклікае не заставацца ўбаку, а змагацца за права дзяцей на свабоду, шчасце і сапраўднае дзяцінства. Глядзіце зварот цалкам па спасылцы. Зварот Святланы Ціханоўскай да Дня абароны дзяцей 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень […]
Палітвязень Сяргей Верашчагін вызваліўся пасля 5 гадоў зняволення
Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін Яго моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020 года, а значную частку пакарання ён адбываў у турэмным рэжыме, піша @viasnaHomel. https://nashaniva.com/369188Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369188